Tribuna/Футбол/Блоги/Rock the Tsmok/Джонсан і Джонсан. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з «Астаной»

Джонсан і Джонсан. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з «Астаной»

У нядзелю а 15.00 мінскія «Цмокі» прымуць казахстанскую «Астану» ў рамках Адзінай лігі ВТБ. Хатняя пераможная серыя, зручны апанент, нядаўняе дасягненне Мараша і прыезд аднаго з лепшых абаронцаў розыгрышу - у ліку прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
4 апреля 2015, 20:33
Джонсан і Джонсан. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з «Астаной»

У нядзелю а 15.00 мінскія «Цмокі» прымуць казахстанскую «Астану» ў рамках Адзінай лігі ВТБ. Хатняя пераможная серыя, зручны апанент, нядаўняе дасягненне Мараша і прыезд аднаго з лепшых абаронцаў розыгрышу – у ліку прычын, па якіх варта наведаць Мінск-Арэну.

ПЕРАМОЖНАЯ СЕРЫЯ

Крыўдная і неадназначная параза ад «Калева» збіла беларускага флагмана з пераможнага шляху. Тым не менш, не варта забываць, што апошнія два хатнія матчы падапечныя Ігара Грышчука пакінулі за сабой. Нават з улікам кадравых праблем мінчукі паслядоўна абыгралі «Красны Акцябр» і «Байзанс» – калектывы, якія ў табліцы размяшчаюцца па суседстве з «Астаной», а, такім чынам, якія валодаюць прыкладна падобным узроўнем.

ТУРНІРНАЕ СТАНОВІШЧА

 Нядаўнія ж поспехі «драконаў» зноў вярнулі інтрыгу ў турнірнае жыццё клуба. Так, «Цмокі» па-ранейшаму знаходзяцца на непрэзентабельным апошнім месцы. Але паміж тым выхад хаця б на 15-ы радок цалкам рэальны. Так, на дадзены момант Міркавіч і кампанія адстаюць на дзве перамогі ад «Красных Крылляў» і «Німбурка». Але пры гэтым самарцы правялі на матч больш, а чэхі – і зусім на два.

УСПАМІНЫ ПРА МІНУЛЫ МАТЧ

Пры гэтым для з’яўлення рэальных шанцаў на турнірны прагрэс мінчукам кроў з носу патрабуецца вікторыя над «Астаной». Задача, вядома, няпростая. Але выканальная. Бо нават у гэтым сезоне мінчукі ўжо перамагалі казахстанскі клуб. Здарылася гэта яшчэ ў канцы 2014 года ў драматычным выязным паядынку. Тады, нагадаем, госці ўпэўнена лідзіравалі за пару хвілін да сірэны, але неўзабаве разбазарылі камфортную перавагу. Добра, што ў эндшпілі каманду выратаваў Міркавіч, які нарваўся на фол і рэалізаваў штрафныя.

ЗРУЧНЫ СУПЕРНІК?

У цэлым жа «Цмокі» тройчы сустракаліся з «Астаной» – і два разы святкавалі перамогу. Першы прыйшоўся яшчэ на мінулы сезон, калі на родным паркеце мінчукі адолелі візаві з лікам 82:68. Тады адразу пяць гульцоў гаспадароў набралі 10 і больш ачкоў, а самым выніковым стаў Павел Ульянка, які рэалізаваў пяць трохачковых. Вядома, паралелі з той дуэллю даволі ўмоўныя. Склад абодвух калектываў змяніўся. Ды і казахстанская дружына тады перажывала няпросты перыяд, які папярэднічаў адстаўцы Матэа Банічыолі. Аднак па выніках папярэдніх паядынкаў можна меркаваць, што «Астана» – зручны апанент для «драконаў». Ці так гэта на самой справе – даведаемся ў нядзелю.

MVP ПА ВЕРСІІ ЗАЎЗЯТАРАЎ

Дапамагчы менчукам ў дасягненні станоўчага выніку зноў паспрабуе Іван Мараш, які стаў MVP сакавіка ў Адзінай лізе ВТБ па версіі заўзятараў. І хай званне самага карыснага гульца месяца, якое ўключае і іншыя крытэрыі, яму не дасталася (ўзнагароду забраў Скот Мачада), нельга не адзначыць фенаменальны выступ чарнагорца ў апошніх пяці матчах: 18,8 ачкоў, 8,8 падбораў і 2,8 перадачы ў сярэднім за гульню пры 43,5% рэалізаваных трохачковых. Зразумела, няма сумневаў у тым, што прагрэс Мараша не спыніцца з надыходам красавіка.

АДЗІН З ЛЕПШЫХ АБАРОНЦАЎ ЛІГІ

Адным жа з канкурэнтаў Мараша з’яўляўся абаронца «Астаны» Джэры Джонсан. Так, прыхільнікі баскетбола практычна не звярнулі на яго ўвагі, што, зрэшты, не яго памяншае заслуг. Фенаменальная хуткасць, дар асістэнта (другое месца ў розыгрышы па колькасці перадач) і пастаўлены кідок (10-ы па выніковасці) аўтаматычна ператвараюць Джонсана ў аднаго з лепшых абаронцаў лігі. На якога, зразумела, абавязкова варта паглядзець ужывую.

ДЗІВАЦТВЫ ЦМОКА

Тых жа, каго не ўразіць гульня натуралізаваных казахстанцаў, заўсёды гатовы пацешыць талісман гаспадароў – Цмок, які па ступені вынаходлівасці і энергічнасці здольны даць сто ачкоў форы іншым маскотам лігі. У чым, дарэчы, прапануем пераканацца

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты