На вайне супраць Расіі загінуў чарговы чалавек са спорту – на гэты раз баксёрскі суддзя міжнароднай катэгорыі
Зрэшты, у МАК на гэта даўно не зважаюць.
22 снежня федэрацыя бокса Украіны паведаміла пра гібель суддзі міжнароднай катэгорыі і галоўнага рэферы Кіева Эльчына Мурадава.
Ваяваць супраць расійскіх акупантаў Мурадаў сышоў добраахвотна і прабыў на фронце з першых дзён поўнамаштабнага ўварвання. Эльчын загінуў у выніку артылерыйскага ўдару ворага.
«Да вайны ён зрабіў вельмі шмат для развіцця кіеўскага і ўкраінскага бокса і, у прыватнасці, для судзейства. Мы заўсёды будзем памятаць усё, што зрабіў гэты прыстойны і добры чалавек», – напісала ў сваім некралогу прэс-служба Федэрацыі бокса Украіны.
Цяпер яшчэ адным «Анёлам спорту» стала больш. Дарэчы, ёсць падазрэнне, што чыноўнікі ў МАК, якія, нягледзячы на захопніцкую вайну РФ супраць Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, дапусцілі спартсменаў з краін агрэсараў, не бачылі гэтага праекта. Вельмі шкада. Магчыма, гэты вялікі спіс загінуўшых за свабоду Украіны спартсменаў мог бы паўплываць на іх вырашэнне.