Все новости

Сяргей Сафар’ян: «На БТ павінна быць не менш за 50% футбольных трансляцый па-беларуску»

23 мая 2016, 17:25
23

Першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян адказаў на запыт блогера Tribuna.com Ігара Случака аб выкарыстанні беларускай мовы ў дзейнасці федэрацыі.

«Беларуская федэрацыя футбола заўжды вельмі адказна ставіцца да пытання выкарыстання беларускай мовы ў сваёй дзейнасці. АБФФ з’яўляецца бадай што першай з спартовых арганізацый у Беларусі, якая паслядоўна прасоўвае беларускую мову ў сваёй працы. Сярод іх акрамя іншага наступныя захады:

гэта і наша патрабаванне да дамовы з БТ, каб не менш за 50% матчаў чэмпіяната Беларусі каментаваліся па-беларуску;

адмысловыя перадачы аб беларускім футболе па-беларуску;

рэкламныя ролікі па-беларуску;

разнастайная беларускамоўная друкаваная прадукцыя;

іншае ввкарыстанне беларускай мовы ў АБФФ.

Безумоўна, мы разумеем, што шмат чаго яшчэ можна і трэба зрабіць у накірунку папулярызацыі беларускай мовы, таму мы вельмі ўдзячны за Вашу працу і за Вашы прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы ў беларускім футболе», – сказаў Сафар’ян.

Показать еще 23