Все новости

АБФФ представила музыкальное сопровождение для чемпионата Беларуси

30 декабря 2019, 15:13
42

АБФФ сообщила о том, что у чемпионата Беларуси появилось собственное музыкальное сопровождение, автором которого стал известный белорусский музыкант Андрусь Климка.

«Шаноўныя сябры! Напярэдадні новага года АБФФ рада зрабіць невялічкі падарунак усім аматарам айчыннага футбола. Разам з вядомым суайчыннікам – музыкам Андрусем Клімкам – мы падтрыхтавалі новы саўндтрэк для прадстаўлення каманд перад гульнямі «Беларусбанк – вышэйшай лігі».

Некаторы час у суверэннай гісторыі краіны выхад калектываў на поле суправаджаўся маршам Мацвея Блантэра. Аднак мы вырашылі, што сучасныя рэаліі патрабуюць больш дынамічнага, стыльнага і эфектнага саўндтрэка.

Адзначым, што мы імкнуліся праз кампазіцыю перадаць аўтэнтычнасць нашай музычнай спадчыны, адлюстраваць пэўныя меладычныя традыцыі. Таму за аснову узялі базіс славутай народнай песні «Ой, рэчанька, рэчанька». Дзякуючы фальклорным матывам, мелодыя легка успрымаеца, кладзецца на слых і з’яўляецца пазнавальнай.

Прыемна адзначыць, што Андрусь выбітна скамбінаваў народныя інструменты з сучаснымі сінтэзаванымі гукамі, а таксама выкарыстаў хараваыя ды аркестровыя элементы для выбудовы каларытнага музычнага палатна. Відавочна, што спецыяліст, які супрацоўнічаў з топавымі прадстаўнікамі Беларусі ў свеце – ад кампаніі «Варгеймінг» да Макса Каржа, кампаніі “Белавія” ды амбасадамі нашай рэспублікі па планеце – тонка адчуў спартыўную спецыфіку і прафесійна адлюстраваў яе ў музычным малюнку.

Спадзяемся вы ўпадабаеце новую мелодыю «Беларусбанк – вышэйшай лігі» і ацэніце яе аўтэнтычнасць»

Andrius Klimka, музыка:

Было вельмі прыемна ўзяць удзел у праэкце падобнага кшталту. Патрыятычна і з велізарнай любоўю стаўлюся да нашай беларускай музычнай народнай культуры, і з гонарам натхняўся і выкарыстоўваў лейтматывы нашай фальклорнай спадчыны пры стварэнні мелодыі.

Задача мелася даволі складанай: скласці кампазіцыю, што адпавядае сучаснай стылістыцы і музычным трэндам гімнаў еўрапейскіх чэмпіянатаў. Пры гэтым патрабавалася знітаваць музычныя моманты, дзе можна было б пачуць, што гэта гімн беларускай футбольнай лігі. У той жа час мелодыю можа паслухаць любой чалавек у свеце – і пачуць стыль музыкі, што яднае заўзятараў па ўсім свеце.

Юры Садоўскі, старшыня дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ:

Задаволеныя супрацоўніцтвам з Андрусем і вынікамі супольнай працы. Як вы ведаеце, амаль ва ўсіх еўрапейскіх лігах есць саўндтрэк, які асыцыюецца з першынствам. Звычайна яго актывуюць на камп’ютарных анімацыях перад пачаткам трансляцый, а таксама падчас выхаду каманд з падтрыбунных памяшканняў. Напярэдадні Новага года і новага футбольнага сезона мы вырашылі аздобіць нашу вышэйшую лігу аналагічнай мелодыяй. Як падаецца, яна атрымалася эффектнай і блізкай кожнаму чалавеку, што любіць свой футбол і свае мясціны. Спадзяемся, што гэты трэк стане блізкі сэрцу кожнага беларускага заўзятара

Показать еще 42