Все новости

Аляксандр Апейкін: «Тое, што адбылося з Дашчынскім, зараз будзе трэндам на восень-зіму»

30 августа 2022, 09:31
1

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін пракаментаваў выхад фрыстайліста Дзмітрыя Дашчынскага з нацыянальнай зборнай і расказаў, чаму гэта хутка перарасце ў трэнд.

– Падзяленне беларускіх спартоўцаў ужо завяршылася? Хто адразу прызнаў, што выбары скрадзеныя, што гвалт недапушчальны – сышлі, потым вайна – сышлі. Усё? Там засталіся толькі тыя, хто падтрымлівае гвалт, вайну, Лукашэнку і ўсё астатняе?

– Не-не-не, я тут пагаджуся з Лукашэнкам наконт таго, што ўсё толькі пачынаецца, і мы таксама назіраем гэтую тэндэнцыю, бо зараз будзе вельмі сур’ёзны адток людзей са спорту.

– Зараз будзе меркантыльны адток. Чаго там заставацца, калі спаборніцтваў няма?

– Так, дарэчы Дзмітрый Дашчынскі добры прыклад. Не вытрымаў, як кажуць, праз два гады. І такіх людзей там даволі багата зараз, гэта трэба разумець. Зараз будзе трэнд на пытанне, ці скатвацца ў нейкі хэйт, ці падтрымліваць іх. Я лічу, што з імі трэба размаўляць, як мінімум, бо зразумела, што лепш мець нейкіх саюзнікаў, людзей, якія ўжо на тваім баку. Няхай праз два гады, але на тваім.

– Тым не менш, ў Фэйсбуку вы добра так прайшліся па Дашчынскаму.

– Як кажуць, ведалі факты. Увогуле ёсць пытанне да рэдакцыі «Зеркала», бо час ад часу чытаю інтэрв’ю, і мне не зусім зразумелая рэдакцыйная палітыка. Магчыма, я не бачу нейкіх схаваных там пасхалак...

– Ёсць прафесійныя спартовыя выданні, «Прэсбол», якія ў гэтым [арыентуюцца], яны разумеюць, а ёсць журналісты... Я б таксама, можа, не ведаў, што такога спытаць, падчапіць таго ці іншага, а вы гэта ведаеце. І тут патрэбная каардынацыя, можа быць, каб абазнаныя людзі падказвалі, за што зачапіць.

– Не, нармальна. Проста гэта трэнд. Тое, што адбылося з Дашчынскім, зараз будзе трэндам на восень-зіму, бо вось, што адбываецца. Спартоўцы зразумелі, нават тыя, якія маўчалі, бо там праўладных спартоўцаў, такіх заўзятых, рэальна можна пералічыць, іх не так шмат. А ўсе астатнія – гэта альбо людзі, якія думалі, што ў 20-м адсядзяцца-адмаўчацца і будзе ўсё як раней, і зразумелі, што ўжо як раней не будзе, альбо людзі, якія разумеюць, што яны ў канкурэнцыі свабоднай з сябе нічога не ўяўляюць, што яны не змогуць канкураваць нармальна. Зараз бачаць, што сістэма не можа нічога даваць, што ў бліжэйшы час не будзе ніякіх спаборніцтваў, бо даходы спартоўца часта фармаваліся праз прызавыя, якія атрымлівалі на міжнародных спаборніцтвах і гэтак далей. Скасоўваюцца камерцыйныя кантракты.

Ёсць такі расійскі спартыўны журналіст Віця Краўчанка, і ён выдатны фільм зняў пра расійскую лёгкую атлетыку – гэта проста люстэрка з нашай сітуацыі ў лёгкай атлетыцы, адзін у адзін. Спартоўцы не бачаць больш сэнсу трэніравацца і рыхтавацца, бо яны выступаюць на нацыянальных спаборніцтвах, дзе няма ніякай канкурэнцыі, то бок дэградуюць проста. І па маіх прагнозах нейкі бан міжнародны будзе зняты не раней за 2025 год, – адзначыў Апейкін.