Tribuna/Футбол/Блоги/Piłka nożna/Назад у мінулае ІІІ. «Палонія» Бытам

Назад у мінулае ІІІ. «Палонія» Бытам

Каманда, якая яшчэ шэсць гадоў таму змагалася на палях Экстракласы нядаўна магла спыніць існаванне, а зараз змагаецца ў мясцовай лізе, але ў Бытаме мараць аб павярненні «Палоніі»...

Блог — Piłka nożna
Автор — Haradzieniec
27 апреля 2018, 23:28
5
Назад у мінулае ІІІ. «Палонія» Бытам

«Палонія» (Бытам)

Год заснавання: 1920, 1945 - аднаўленне.

Колеры: чырвона-сінія.

Горад: Бытам (насельніцтва прыблізна 170 тысяч) - Сілезскае ваеводства.

Стадыён: Stadion im. Edwarda Szymkowiaka (5500)

Прынцыповыя супернікі: «Заглембе» Сасновец, «Гурнік», «Легія», «ГКС Катавіцэ», «ГКС Тыхы», «Шомберкі» Бытам.

Дасягненні: Двухразовы чэмпіён Польшчы (1954, 1962), чатырохразовы ўладальнік срэбных медалёў чэмпіянату Польшчы (1952, 1958, 1959, 1961), двухразовы чэмпіён Польшчы (1966, 1969), трохразовы фіналіст кубку Польшчы (1964, 1973, 1977), уладальнік кубка Інтэртота (1965).

«Першая Палонія»

Клуб быў заснаваны 4 студзеня 1920 года, што стала адказам на зварот Польскага плебесцытнага Камісарыяту, які займаўся справамі плебесцыту на гурным Шлёнску. Зварот заклікаў да стварэння культурна-навуковых і спартыўных арганізацый на гурным Шлёнску. Праз месяц, 4 лютага «Палонія» згуляла свой першы матч, у якім супернікама была «Пагонь» з Катавіцэ, аднак вынік першай сустрэчы не дайшоў да нашых дзён. Менавіта гэты матч стаў першымі польскімі дэрбі Шлёнска. Вясною 1921 года «Палонія» згуляла супраць «Шамберак», якія ў той час яшчэ не знаходзіліся ў межах Бытама, «чырвона-сінія» саступілі 1-4. У 1921 годзе выбухла ІІІ паўстанне на Шлёнске, які быў падзелены і Бытам апынуўся ў складзе Нямеччыны, з-за гэтага ў жніўні 1922 года «Палонія» спыніла сваю дзейнасць. Большасць гульцоў «Палоніі» працягнулі кар'еру ў Мехавіцкім клубе спартыўным.

Аднаўленне і першы поспех

Пасля заканчэння вайны некалькі былых актывістаў - Ян Пакула, Роберт Костонь, Францішак Кахель, Вільгельм Купец і Людвік Пьёнтэк аднавілі «Палонію». 29 траўня 1945 года адбыўся першы сход , але адбудова клубу пачалася ўжо ў сакавіку, тады футбалісты атрымалі спартыўнае абсталяванне ад дэлегацыі «Шамберка». Прэзідэнтам каманды стаз Ян Вільга, а ў складзе «Палоніі» гулялі такія знакамітыя футбалісты як: Камуркевіч, Карлятэк, Рышард Канчэвіч, які праз дваццаць гадоў кіраваў нацыянальнай зборнай Польшчы, Міхал Мацяс, Казімеровіч і Кручэк. У браме гуляў брамнік даваеннай зборнай Польшчы Эдвард Мадэйскі.

Першы ў гісторыі матч у лізе адбыўся 14 сакавіка 1948 года. Нягледзячы на буйную перамогу над «Скрой» Чэньстахова ў матчы таварыскім, каманда саступіла на выправе «Легіі» 1:3. Гістарычны першы гол для «Палоніі» забіў Ян Вішнеўскі. У гэтым жа годзе адбыўся матч супраць «Руха» з Хожава, гэтае супрацьстаянне атрымала назву «найстарэйшыя дэрбі Шлёнска», гульня скончылася з лікам 1:1.

Першы поспех да «Палоніі» прыйшоў у 1952 годзе, калі каманда, якая выступала тады пад назвай «Агніва» здолела заняць першае месца ў сваёй групе і саступіла толькі кракаўскай «Вісле». У фінале супернікам бытамцаў быў «Рух» з Хожава. 9 лістапада каманды павінны былі згуляць першы матч, але з-за дрэннага надвор'я матч быў перанесены на 13 лістапада, калі «сінія» не пакінулі шансаў «чырвона-сінім» 7:0, 16 лістапада ў другой гульне, якая ўжо нічога не вырашала, каманды не здолелі забіць галоў і скончылі матч з лікам 0:0. Трэба адзначыць, што ў тым годзе сярэдні ўзрост гульцоў «Палоніі» складаў 22 года, а каманда атрымала назву «каманда будучага», што бытамцы і пацвердзілі ў наступных сезонах.

На шчыце

Сезон 1954 быў вельмі ўдалым у «Палоніі». У кубку бытамцы вылецелі ад кракаўскай «Віслы» у 1/8, але ў чэмпіянаце справы былі значна лепш, каманда вельмі добра прайшла вясеніі адрэзак чэмпіянату, але восенню трохі збавіла рух, але гэтага хапіла, каб змагацца за тытул чэмпіёна краіны. Лёс чэмпіёнства вырашаўся ў апошнім туры. Усе склалася для «чырвона-сініх» як трэба і «Палонія», якая выступала ў тыя гады пад іншай назвай, упершыню ў сваёй гісторыю стала чэмпіёнам Польшчы. У той жа год Хенрык Кемпны стаў лепшым бамбардзірам разам з Эрнестам Похлем, які абараняў колеры «Легіі», абодва адзначыліся 12 разоў.

У сезоне 1955, а дакладней 20 сакавіка, клуб павярнуўся да гістарычнай назвы «Палонія». Але ў канцы года «Палонія» нечакана пакінула вышэйшую лігу і наступны год правяла ў ІІ лізе, але здолела адразу павярнуцца ў І лігу. 1958 год увайшоў у гісторыю клуба - у гэтым годзе каманда з Бытама ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку чэмпіёнаў, але ўжо ў першым раўндзе «Палонія» саступіла «МТК» з Будапешту. «Чырвона-сінія» увайшлі ў гісторыю шлёнскага футболу, як першы клуб з Сілезіі, які прымаў удзел у еўракубках. У гэтым жа годзе «Палонія» здолела зноў стаць віцэ-чэмпіёнам краіны, прапусціўшы наперад толькі «ЛКС» з Лодзі, у наступным годзе бытамцы паўтарылі дасягненне, на гэты раз вышэй апынуўся «Гурнік». У сезоне 1959 лепшым бамбардзірам чэмпіянату стаў гулец «Палоніі» Ян Ліберда, які адзначаўся голам 21 раз. 

Але ўжо ў 1962 годзе «Палонія» адпомсціла супернікам з Забжа. У 1962 чэмпіянат праводзіўся па скарочанай сістэме, мэтай чаго быў пераход на сістэму восень-вясна. У сваіх групах бытамцы і забжане апынуліся на першых радках і сустрэліся ў фінале. У першым матчы «чырвона-сінія» перамаглі 4-1, у другой сустрэчы «Гурнік» здолеў мінімальна перамагчы, чаго не хапіла, каб забраць чэмпіёнства ў «Палоніі», а Ян Ліберда зноў стаў лепшым бамбардзірам, нападаючы забіў 16 галоў. «Палонія» у сезоне 1962/1963 павярнулася ў еўракубкі, дзе здолела прайсці «Панацінайкас» з Грэцыі 2:1, 4:1, але ў наступным раўндзе саступіла «Галатасараю» 1:4, 1:0. У 1964 бытамцы ўпершыню выйшлі ў фінал кубку краіны, дзе саступілі сталічнай «Легіі» 1:2. 

З сезонам 1964/1965 звязаны галоўныя поспехі клубу на еўрапейскай арэне. Каманда прымала ўдзел у Кубку Інтэртота, дзе ў групе здолела разграміць «Шальке-04» і «Дэгерфорс» з лікам 6:0, а таксама «Ланс» з лікам 4:0. На шляху да фіналу былі таксама пакананыя «Карл-Маркс-Стадт» і «Льеж». У фінале каманда сустрэлася з «Ліпскам», першая сустрэча скончылася катастрафічна для «Палоніі», палякі саступілі 0:3, але ў другой сустрэчы «чырвона-сінія» здолелі выправіць сітуацыю і перамагчы 5:1. Перамога ў кубку Інтэртота забяспечыла «Палоніі» удзел у міжнароднай футбольнай лізе, дзе акрамя еўрапейскіх каманд гулялі і некалькі амерыканскіх. У групе «чырвона-сінія» аказаліся вышэй за «Вэст Бромвіч», а таксама «Феранцвараш» і «Кілманрок». У фінале бытамцы сустрэліся з «Нью-йоркам» і здолелі перамагчы в абедзвюх сустрэчах 3:0, 2:1. Гэты поспех даў права «Палоніі» на барацьбу за Кубак Амерыцы супраць «Дуклы» з Прагі, якая раней ужо перамагала ў гэтым турніры. «Палонія» аказалася мацнейшай за чэхаў па выніках дзвюх сустрэч 2:0, 1:1.

Распад каманды і крызіс 70-ых гадоў

У 1965 годзе каманда добра правяла першую палову чэмпіянату і здолела ўтрымаць трэці радок у чэмпіянаце. Так «Палонія» упершыню стала ўладальнікам бронзавых медалёў чэмпіянату Польшчы. У кубку краіны «чырвона-сінія» былі далёка ад поспехаў, каманда вылятала амаль што на першых стадыях.

У гэтыя часы пачаўся распад каманды, якая яшчэ не так даўно станавілася чэмпіёнам краіны. Але ў табліцы «Палонія» працягвала дасягаць поспехаў, у сезоне 1968/1969 бытамцы зноў сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў чэмпіянату, а ў наступным годзе «Палонія» апынулася на чацвёртым радку. У гэты перыяд каманду пакінулі шмат ключавых гульцоў. Эдвард Шымковьяк і Ян Ліберда скончылі свае кар'еры, а Ян Банась перайшоў у «Гурнік». У выніку «Палонія» з моцнага клубу, які змагаўся за самыя высокія месцы, ператварыўся на сярэдні клуб І лігі, каманда ўжо змагалася не за чэмпіёнства, а за ўтрыманне ў вышэйшай лізе. У кубку Польшчы «чырвона-сінія» дайшлі да фіналу кубка краіны, але ў 1973 годзе саступілі «Легіі» у серыі пенальці. Бытамцы ўдзельнічалі і ў кубку Інтэртота, аднак папярэдніх поспехаў клуб не дасягаў. Але ў сезоне 1975/1976 «Палонія» размясцілася на 16 радку і пакінула І лігу. А ўжо ў наступным годзе «Палонія» здолела перамагчы ў ІІ лізе і павярнуцца ў І лігу, болей таго клуб зноў выйшаў у фінал кубку Польшчы, але зноў саступіў, на гэты раз мацней за «чырвона-сініх» аказаўся «Заглембе» з Сасноўца 1:0. Менавіта гэта быў апошні поспех «Палоніі».

Паміж першай і другой лігамі

У наступных гадах «Палонія» змагалася за ўтрыманне ў вышэйшай лізе Польшчы. У 1978 годзе чатыры клубы набралі 27 пунктаў, «чырвона-сінія» захавалі сваё месца ў эліце, дзякуючы даданым паказчыкам. У наступным сезоне «Палонія» забяспечыла сабе ўдзел у чэмпіянаце Польшчы ў наступным годзе толькі ў апошнім туры калі быў абыграны «ЛКС» з лікам 2:0. У выніку «Палонія» здолела абысці шчэцінскую «Пагонь». У 1980 годзе «Палонія» святкавала 60-лецце, але вынікі былі правальныя, на апошні матч «Палоніі» прыйшлі 200 чалавек, а каманда апынулася на апошнім радку і вылецела ў другі дывізіён. Што цікава чэмпіёнам краіны ў гэтым годзе стаў іншы клуб з Бытама - «Шамберкі». 

Першыя два гады ў другім дывізіёне каманда сканчала ў тройцы лідэраў, але атрымаць павышэнне каманда не здолела. У сезоне 1982/1983 «чырвона-сінія» гулялі не так удала, каманда размясцілася толькі на 12 радку табліцы, ад вылету з другога дывізіёна ўратавалі некалькі пунктаў. Сезон 1984/1985 «Палонія» зноў скончыла ў сярэдзіне табліцы, размясціўшыся на 10 месцы. Пасля гэтага сезону ў Бытам павярнуўся Кшыштаф Вальчак, які гуляў мінулы сезон у Вроцлаве за «Шлёнск», які змагаўся ў наступным сезоне за павышэнне «чырвона-сініх». Ужо ў сезоне 1985/1986 «Палонія» скончыла чэмпіянат на вышэйшым радку і атрымала права на ўдзел у чэмпіянаце Польшчы ў вышэйшая лізе ў наступным годзе. А лепшым бамбардзірам стаў Кшыштаф Вальчак, які забіў 20 галоў.

Новы сезон у экстракласе «Палонія» пачала добра, у сярэдзіне сезону бытамцы мелі 13 пунктаў і займалі 10 радок, але вясенні адрэзак чэмпіянату «чырвона-сінія» правялі горш, заняўшы 13 радок. У гэтым годзе каманды, заняўшыя 11-14 месцы гулялі паміж сабою, у выніку чаго дзве каманды выляталі ў другі дывізіён. «Палонія» гуляла з пазнаньскай «Алімпіяй». Першы матч прайшоў на выправе і скончыўся з лікам 0-0, у Бытаме таксама быў зафіксаваны нічэйны вынік, але ўжо былі забітыя чатыры галы, дзякуючы дзвюм галам на выправе «Алімпія» захавала сваё месца ў вышэйшым дывізіёне. «Палонія» ж зноў трапіла ў другі дывізіён, сваю пасаду пакінуў трэнер Павел Кавальскі, якога замяніў Станіслаў Цыганя.

                                                                  Кубак Амерыкі

Барацьба за Экстракласу

У сезоне 1987/1988 «Палонія» была адным з кандыдатаў на павярненне да вышэйшага дывізіёну. Пасля першай паловы каманда займала 3 радок, але ўсе ж такі атрымаць права на павышэнне не ўдалося, «чырвона-сінія» скончылі чэмпіянат на 4 месцы. Пасля сезону адбыліся некаторыя змены ў клубе, таксама каманду пакінуў Кшыштаф Вальчак, які перайшоў да «ГКС» з Катавіцэ. 

У наступным годзе каманда займала 6 месца пасля першай часткі, але здолела падняцца на 5 радок, але ж гэтае месца таксама не давала права на павярненне да вышэйшага дывізіёну. У гэтым жа годзе прайшоў турнір у гонар атрымання незалежнасці Польшчы. У гэтым турніры сустракаліся «Палоніі» з усей Польшчы, каманда з Бытама здолела выйсці ў фінал, дзе «чырвона-сінія» перамаглі супернікі з Лідзбарка Варміньскага з лікам 2:0. 

Але з часам каманда з кандыдата на павышэнне пераўтварылася ў сярэдняка другога дывізіёна, «Палонія» займала 7, 11, 12, 6 месцы. У кубку Польшчы таксама поспехаў не было, каманда звычайна вылятала пасля 2 матчаў у кубку.

Аб'яднанне з «Шамберкамі», упадак і павярненне да Экстракласы

У ліпені 1997 года «Палонія» і Шамберкі былі аб'яднаны ў адзін клуб, у ІІ лізе каманда заняла 6 радок, у кубку бытамцы таксама не здолелі прайсці далёка. Аб'яднанне клубаў не прынесла карысці і вынікі каманды сталі толькі горш, у сезоне 2000/2001 упершыню клуб апусціўся ў ІІІ лігу. Павярнуцца адразу не атрымалася і 3 гады запар клуб займаў месца ў сярэдзіне табліцы (8, 10, 9 месцы). Але ў сезоне 2004/2005, дзякуючы перамогам у канцы чэмпіянату, «Палонія» здолела абысці «Полар» з Вроцлава і размясцілася на 2 радку табліцы, які даў права клубу змагацца з «Шчакавянкай» з Явожна, па выніку двух матчаў «Палонія» выйшла ў ІІ лігу. Першы год пасля павярнення атрымаўся цяжкім, каманда толькі ў 13 туры згуляла дома, з-за таго, што стадыён у Бытаме не атрымаў ліцэнзію. У выніку «Палонія» скончыла сезон на 15 месцы і не выляцела, толькі дзякуючы таму, што «Аміка» была аб'яднана з «Лехам». Але прыйшлося гуляць стыкі супраць «Уніі» з Янікава, за дзве гульні каманды забілі толькі адзін мяч, забіў яго гулец з Бытама. Сезон 2006/2007 каманда пачала дрэнна, пасля 4-ох сустрэч клуб размясціўся на 15 радку з 2 пунктамі, але пасля буйной перамогі 5-0 над «Сталлю» з Сталёвай Волі «Палонія» значна палепшыла гульню і вынікі. «Палонія» у выніку размясцілася на 3 месцы, нягледзячы на тое, што польскі футбольны саюз пакараў клуб і зняў 3 ачкі. 3 радок даваў права на ўдзел у стыках за Экстракласу, але «Арка» і «Гурнік» з Ленчны былі параныя за карупцыйную дзейнасць. Дзякуючы гэтаму пакаранню, «Палонія» атрымала месца ў вышэйшым дывізіёне без удзелу ў стыках. 

Часы Экстракласы

У першай палове чэмпіянату 2007/2008 «Палонія» зноў не магла прымаць супернікаў у Бытаме, свае хатнія матчы бытамцы гулялі ў Хожаве, пакуль на стадыёне ў Бытаме вялася рэканструкцыя. У Бытам каманда павярнулася толькі ў лютым 2008 года. Павярненне атрымалася ўдалым, «Палонія» мінімальна перамагла «Заглембе» 1:0. Да самага канца «чырвона-сінія» змагаліся за месца ў Экстракласе на наступны год. Дзякуючы перамогі ў Лодзі над «Відзавам» з лікам 4:2, «Палонія» скончыла сезон на 13 радку і захавала месца ў эліце польскага футболу, але ў наступным годзе бытамцы ледзь не засталіся без Экстракласы. Польскі футбольны саюз з-за фінансавых праблем не жадаў даваць ліцэнзію «Палоніі» на выступ у Экстракласе, але ўсе скончылася добра для бытамцаў і ў выніку яны стартавалі ў вышэйшым дывізіёне. Пачатак атрымаўся няроўным, тут была і перамога над «Лехіяй» 4:1 і паразка ад сталічнай «Палоніі» 0:4. Зімою пачаліся зноў фінансавыя цяжкасці, з-за таго, што клуб не плаціў зарплату гульцы пачалі байкот, які для некаторых скончыўся тым, што яны хутка пакінулі клуб. Змена трэнера значна палепшыла вынікі ў канцоўцы чэмпіяната, і «Палонія» здолела заняць 7 месца ў табліцы, у наступным годзе бытамцы паўтарылі гэтае дасягненне, але з часам зноў павярнуліся фінансавыя праблемы, і ў сезоне 2010/2011 «чырвона-сінія» пакінулі Экстракласу.

Падарожжа па ніжэйшым лігам

«Палонія» у І лізе правяла толькі 2 гады, але замест барацьбы за Экстракласу, яна змагалася за ўтрыманне ў другім дывізіёне і ўжо ў сезоне 2012/2013 «чырвона-сінія» размясціліся толькі на 17 радку і пакінули І лігу. Наступны сезон каманда правяла ў ІІ лізе заходняй, у кубку бытамцы адразу саступілі «Сандэц'і», якая зараз гуляе ў Экстракласе, пачатак чэмпіянату таксама не задаўся - паразка ад «Хробры» 0:2, але з часам «Палонія» разагналася, у Бытаме ўвогуле каманда 5 матчаў запар не саступала, набраўшы 13 ачкоў, але на выправе гэта была іншая каманда, якая даволі рэдка магла набраць ачкі. Гэта стала падставай для змены трэнера Яцэка Трэцяка, некаторыя не разумелі сэнсу гэтага і не верылі, што ў каманды ёсць будучыня з іншым трэнерам. У гэтым жа сезоне адбыліся яшчэ дзве змены трэнера «Палоніі», каманда ішла ў першай палове табліцы, але з-за фінансавых цяжкасцей у клуба забралі 2 пункты. «Палонія» скончыла сезон на 9 месцы, але з-за рэформы ў дывізіёне месца ў ІІ лізе захоўвалі толькі 8 каманд, але бытамцам пашанцавала: «Варта» не атрымала ліцэнзіі на выступ у чэмпіянаце і яе месца павінна была заняць «Палонія», якая...таксама не атрымала ліцэнзіі. «Чырвона-сінія» сезон 2014/2015 правялі ў ІІІ лізе, гэта быў першы сезон у гэтым дывізіёне для «Палоніі», бытамцы здолелі заняць 1-ае месца, набраўшы на 2 пункты больш чым «Одра». Першае месца дала права згуляць з «Вартай» за месца ў ІІ лізе, у Познані бытамцы перамаглі 2:1, а ў другой сустрэчы забяспечылі сабе месца ў ІІ лізе перамогай 1:0. «Палонія» здолела адразу захаваць месца на наступны сезон у ІІ лізе і размясцілася на 11 радку, нягледзячы на тое, што зноў футбольны саюз адабраў ачкі, на гэты раз толькі 1. Але ў сезоне 2016/2017 «чырвона-сінія» замкнулі табліцу ІІ лігі, на гэты раз клуб быў пакараны 8 пунктамі, але і яны бы не дапамаглі «Палоніі». Усе ішло да таго, што клубу зноў прыйдзецца гуляць у чацвёртым дывізіёне. Але з-за тых жа фінансавых цяжкасцей, на жаль, клуб так і не стартаваў у гэтым сезоне ў чацвёртым дывізіёне. Каманда, якая яшчэ 6 гадоў таму гуляла ў Экстракласе, магла спыніць сваё існаванне...У выніку клуб пачаў сезон у ІV лізе (дывізіён 5), пасля 21 тура бытамцы займаюць першы радок у табліцы.

Інфармацыя: poloniabytom.com.pl

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Суперкубок Польши
15 июля 2018, 01:48
Все посты