Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/Сталіца - Вашынгтон. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з «Німбуркам»

Сталіца - Вашынгтон. Чаму варта наведаць матч «Цмокаў» з «Німбуркам»

У нядзелю, 15 лютага, «Цмокі-Мінск» правядуць чарговы матч Адзінай лігі ВТБ. На паркеце Мінск-Арэны а 15.00 яны сустрэнуцца з чэшскім «Німбуркам». Каларытны склад гасцей, старыя рахункі з лідарам апанента, блізкасць канкурэнта ў табліцы і шанец атрымаць другую хатнюю перамогу запар - сярод прычын, па якіх сустрэча заслугоўвае ўвагі.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
13 февраля 2015, 19:10
1

У нядзелю, 15 лютага, "Цмокі-Мінск" правядуць чарговы матч Адзінай лігі ВТБ. На паркеце Мінск-Арэны а 15.00 яны сустрэнуцца з чэшскім "Німбуркам". Каларытны склад гасцей, старыя рахункі з лідарам апанента, блізкасць канкурэнта ў табліцы і шанец атрымаць другую хатнюю перамогу запар - сярод прычын, па якіх сустрэча заслугоўвае ўвагі.

СТАТУС СУПЕРНІКА

Удзельнік Топ-32 Еўракубка - званне не такое прэстыжнае, як тытул герцага. Але ўсё ж дадзены статус кажа пра магчымасці баскетбольнага клуба. Асабліва калі ён трапіў у няпростую групу да УНІКСА, "Зеніта" і "Страсбурга" і, нягледзячы на праблемы са складам, ледзь не прабіўся ў наступны раўнд. Да гэтага "Німбурку" не хапіла ўсяго адной вікторыі.

ЛАКАЛЬНЫЯ ЗОРКІ

Вядома, знакамітасцяў сусветнай велічыні ў складзе чэхаў не адшукаць. Тым не менш, ростэр каманды перапоўнены каларытнымі персанажамі. Узяць, напрыклад, Чэстара Сіманса, які ў нядаўнім мінулым з'яўляўся адным з лепшых снайпераў Адзінай лігі ВТБ і прыводзіў "Красныя Крылля" да трыумфа ў Еўрачэленджы. Бок аб бок з ім выступае ветэран Іржы Уэлш, які гатовы памерацца інтэлектам з гросмайстрам-шахматыстам. Тут жа і Войтэх Грубан - адзін з лідараў зборнай Чэхіі. Нарэшце, за арганізацыю атакі адказвае Дарыус Вашынгтон, які некалі выступаў за "Сан-Антоніо", а пазней пакалясіў па Еўропе.

СТАРЫЯ РАХУНКІ

Дарэчы, Вашынгтон ужо знаёмы з паркетам Мінск-Арэны - упершыню абаронца быў на ім яшчэ ў лістападзе 2011-га ў складзе "Турк Тэлекома". Тады турэцкая дружына прывезла падапечным Крываноса амаль "дваццатнік", а лепшым гульцом той дуэлі стаў менавіта Дарыус. У тым паядынку ён хай і здзейсніў шэсць страт, але настраляў 28 ачкоў, а таксама запісаў у актыў шэсць перадач і чатыры перахопа. Шмат у чым з-за таго фіяска мінчукі так і не прабіліся ў Топ-16, таму яшчэ адна сустрэча з Вашынгтонам дазволіць беларусам расквітацца за фіяска. Хоць бы постфактум.

ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ

Яшчэ адным прыкметным персанажам у "Німбурку" з'яўляецца галоўны трэнер - даволі вядомы Кястуціс Кемзура. Шырокаму колу аматараў баскетбола ён вядомы ў першую чаргу па працы з "Хімкамі", "Лакаматывам-Кубанню" і зборнай Літвы. З апошняй Кемзура заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату свету 2010 года, надаўшы камандзе глянец і прывіўшы відовішчны стыль гульні.

МІНУЛАЯ ХАТНЯЯ СУСТРЭЧА

У папярэдняй ж мінскай дуэлі, датаванай 2013-м годам, "Німбурк" яшчэ ўзначальваў Ронэн Гінзбург. Тады, нагадаем, "драконы" правялі неадназначны сезон, які ў чымсьці перасякаецца з цяперашнім. Так, за няўдалым стартам у тым першынстве рушыў услед годны фініш, у якім беларусы абыгралі не толькі "Жальгірыс", але і чэшскі клуб. Лепшым жа гульцом той сустрэчы стаў Цьер Браўн, што настраляў 18 балаў. Як вы ведаеце, амерыканец пакінуў каманду пасля таго сезону. Што не перашкаджае нам спадзявацца на паўтор выніку.

НЯДАЎНІ ПОСПЕХ

Няўдалы візіт у логава ВЭФа злёгку сцёр з памяці папярэдні хатні матч Міркавіча і кампаніі, у якім яны ўпэўнена абыгралі "Красныя Крылля". На працягу 35 хвілін гаспадары дэманстравалі ці ледзь не ідэальны для ўзроўню клуба баскетбол. Што дазваляе нам верыць у тое, што ў бліжэйшай дуэлі чэмпіёны Беларусі будуць камандай, якая па ўсіх кампанентнах пераўзыходзіла самарцаў, а не дружынай, што зменшыла абароты ў эндшпілі сустрэчы з расейцамі, а таксама саступіла латвійскаму клубу.

СУСЕДЗІ

Да таго ж дадатковы стымул "Цмокам" надасць блізкасць канкурэнта ў турнірнай табліцы. На дадзены момант "Німбурк" размяшчаецца на 14-м радку, атрымаўшы пяць вікторый. У мінчукоў, нагадаем, іх тры, але пры гэтым ёсць яшчэ і матч у запасе. Іншымі словамі: патэнцыйны поспех у бліжэйшай дуэлі дазволіць "драконам" ушчыльную падабрацца да падапечных Кемзуры і наблізіцца да доўгачаканага ўздыму ў іерархіі розыгрышу.

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты