Блог Rock the Tsmok

«Цмокі» паўдзельнічалі ў турніры па NBA 2k15

23 кастрычніка ў сталічным бары Bristle прайшоў першы ў Беларусі турнір па NBA 2k15 на прыстаўках. Аматары баскетбола на некалькі гадзін ператварыліся ў кіраўнікоў наймацнейшых клубаў свету. «Кліперз», «Мэмфіс», «Аклахома-Сіці», «Чыкага» і, вядома, «Кліўленд» – усе гэтыя каманды пабывалі сёння ў адным памяшканні.  

афіша

Сама ідэя правядзення падобнага турніру зарадзілася яшчэ падчас моладзевага чэмпіянату па баскетболе 3х3 у Мінску, але толькі цяпер знайшлася сур’ёзная падстава – старт мужчынскага першынства краіны. Пакуль малодшыя «Цмокi» рыхтуюцца да першай сустрэчы, пара гульцоў з асноўнага складу паспрачаліся на джойсціках.

Разам з Бранка Міркавічам і Яўгенам Белянковым прафесійную лігу прадставіў Дарал Эрнандэс-Зіненка – форвард «Гродна-93» з кубінскімі каранямі. Таксама на турніры выступілі два гульца з непрафесійнай баскетбольнай лігі і тры простых аматара баскетбола, адабраных па выпадковым прынцыпе.  

Бранка

Лёсаванне вызначыла кожнага з прафесійных баскетбалістаў у розныя пары чвэрцьфіналу. Магчыма, таму першы раўнд турніру прайшоў у адносным спакоі. Гульцы прывыкалі да джойсцікаў, прыстрэльваліся і спрабавалі розныя фінты. Акрамя таго, усе чвэрцьфінальныя баталіі праходзілі на двух экранах паралельна, што стварала невялікі роскід публікі па зале.  

Першы ж матч – і адразу напружаная гульня. «Аклахома» Эдгара Чаховіча абыграла «Кліўленд» Мікіты Воранава толькі з розніцай у 3 ачкі – да апошняга было невядома, хто выйдзе ў наступную стадыю.  

А адразу за гэтым – авертайм! Жэня Белянкоў, які ніколі не трымаў да гэтага геймпад PS4, разам з ЛеБронам у дадатковай 5-хвілінцы перайграў няўступлівы «Мэмфіс», якім кіраваў Васіль Бальшуноў з НБЛ.

Белянков 

«Ой, ну што там гэты «Кліўленд» перамацаваны, з ім жа нерэальна гуляць», – пракаментаваў сваю паразу абаронца аматарскай каманды ФСК «Пераможца».  

Зрэшты, ЛеБрона і тут пакінулі без чэмпіёнскіх пярсцёнкаў. Дарал Эрнандэс-Зіненка і «Буллс», якія  прайшлі свайго суперніка ў першым раўндзе, зрабілі тое, што не атрымалася ў «быкоў» у рэальнасці – спынілі каманду Джэймса (і Белянкова) на стадыі паўфіналу. Барацьба двух прафесіяналаў атрымалася захапляльнай, але ў выніку форвард «Гродна-93» прайшоў у фінал.

Другі паўфінал атрымаўся не менш цікавым: Дзмітрый Старавойтаў з НБЛаўскай банды Friends у першым раўндзе не пашкадаваў Бранка Міркавіча, а аматар Эдгар Чаховіч наогул заскочыў у сетку турніру ў апошні момант. Змена лідараў, вымушаныя фалы ў канцоўцы і незабіты трохачковы ў апошнія імгненні матчу – «Аклахома» ў чарговы раз апынулася мацней «Мэмфіса», а Эдгар стаў супернікам кубінскага форварда ў вырашальным матчы турніру.  

Арганізатары далі ўдзельнікам паўфіналу, якія выбылі, магчымасць рэабілітавацца перад сваімі сябрамі-гледачамі – у матчы за трэцяе месца Белянкоў адпомсціў Старавойтаву за Бранка Міркавіча!   

«Добры турнір, шмат знаёмых твараў. Практычна ніколі раней не гуляў у NBA 2k, але з радасцю прыняў прапанову. Чаму «Кліўленд»? Там жа гуляе мой любімы баскетбаліст», – распавёў пасля мерапрыемства Белянкоў.

Беля

Фінал! Эдгар Чаховіч і яго «Тандэр» класна пачалі матч, а Кевін Дзюрант, як і ў рэальным жыцці, паклаў трохачковы ў звыклым для сябе стылі праз рукі суперніка. Зрэшты, Дарал і «Булс» трываць гэта не сталі і да канца чвэрці ўжо выйшлі наперад. Профі з «Гродна-93» паказаў, што і ў віртуальным баскетболе ведае толк, пісьменна рухаючы мяч і не спяшаючыся ажыццяўляць кідкі. А пасля алей-упа стала ясна, што Дарал перамогу не аддасць. Так і апынулася: Дарал Эрнандэс-Зіненка – першы чэмпіён турніру NBA 2k у Мінску!  

«Нядрэнны турнір, дзякуй. Раней гуляў толькі на XboX, але вялікай розніцы з PlayStation не заўважыў. Абраў «Чыкага», таму што гэта мая любімая каманда. Якія ў «Быкоў» шанцы ў гэтым сезоне ў НБА? Спадзяюся, змогуць выйграць Усход», – з усмешкай адказваў на пытанні форвард пасля перамогі.

Дарелл

Спаборніцкую частку турніру разбавілі і невялікім шоў. Так, пасля чвэрцьфіналаў «Цмокi» прадставілі свайго новага тэхнічнага спонсара – кампанію «Мячики Про» – афіцыйнага прадстаўніка кампаніі «Spalding» у Беларусі. Менавіта яны зрабілі для «агнядышных» форму, у якой чэмпіёны Беларусі выступаюць у гэтым сезоне.

Мячики про

А перад вырашальнымі матчамі прайшла невялікая аўтограф-сесія з магчымасцю сфатаграфавацца з Даралом, Жэняй і Бранка. Прамарудзіўшыся хвіліну, прысутныя накіраваліся да століка, нават утварыўшы чаргу. І, вядома, па ходзе ўсяго турніру была праведзеняа віктарына: гледачы, што правільна адказвалі на пытанні, атрымлівалі памятныя прызы ад арганізатараў і спонсараў.

автограф-сессия

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья