Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Другі афіцыйны. Гуляем са СКА

Другі афіцыйны. Гуляем са СКА

16 верасня «Віцязь» правядзе другі матч у чэмпіянаце Беларусі. Супернікам стане мінскі СКА. Матч пачнецца ў 17:00 у Палацы спорту «Уручча» (пр. Незалежнасці, 196). Знаёмім вас з нашым супернікам.

Автор — Ivan Sapeha
15 сентября 2017, 10:51
2
Другі афіцыйны. Гуляем са СКА

Армейскі клуб мае славутую гісторыю. Напрыканцы 80-х гадоў XX ст. клуб стаў заканадаўцам мод у еўрапейскім гандболе, калі тройчы перамог у Кубке еўрапейскіх чэмпіёнаў. У сувярэнная гісторыі каманда таксама мае вялікі шэраг трафееў. З 1993 па 2002 гады армейцы 10 разоў запар станавіліся чэмпіёнамі.

У апошнія гады армейцы фінішыравалі другімі ў чэмпіянаце Беларусі, з'яўляючыся клубам, які пастаўляе вялікую колькасць гульцоў для зборнай Беларусі. Кожны год вядучыя гандбалісты СКА прывабліваюць увагу розных клубаў. Гэтае лета не стала выключэннем. Адправіліся гуляць у Лізе чэмпіёнаў Вадзім Гайдучэнка і Аляксей Шынкель (за бухарэсцскае "Дынама" і запарожскі "Матор" адпаведна), перабраўся ў польскі "Каліш" Дзяніс Крыцкі, вырашыў працягнуць кар'еру ў Турцыі Аляксандр Пацыкайлік.

Узмацніць склад было вырашана лінейным Аляксеем Ушалам з "Гомеля", правым паўсярэднім Уладзіславам Данцовым, права на якога належаць "Матору", і гульцамі фарма Артурам Рудзем, Аляксандрам Сотнікам, Арцёмам Рабушка, Уладзіславам Крывенка і Ягорам Зелянко.

У гэтым чэмпіянаце СКА правёў дзве гульні. Вось іх вынікі:

Матчы за клуб правялі 17 гандбалістаў. Статыстыка ў табліцы:

Шэраг "віцязеў" мае непасрэднае дачыненне да СКА. У свой час ў армейскім клубе гулялі Ілля Дударонак і Вячаслаў Жолудзеў. За СКА-Суворавец гуляў Аляксей Мандрык.

Вячаслаў Жолудзеў: - Я адыграў у СКА два поўных сезона. Кожны год склад каманды пакідаюць лідары, пры гэтым яны ідуць у клубы мацнейшыя за СКА. На змену ім прыходзіць перспектыўная моладзь. Будзе цікава згуляць супраць іх. Даўно не гуляў супраць СКА (усміхаецца). Спадзяюся, мы пакажам, што можам даць бой і такім моцным камандам. Прыходзьце на гульню і падрымлівайце "Віцязь"!

Аляксей Мандрык: - Для мяне гэтая гульня стане добрым выклікам. Мне давядзецца згуляць супраць тых, з кім я трэніраваўся ў сістэме СКА, супраць сваіх сяброў. Да таго ж здзейсніцца мая маленькая мара - згуляю супраць свайго сваяка Івана Броўкі.

Ажно дваццаць гадоў аддаў клубу арміі і наш трэнер Аляксандр Жыркевіч, які працаваў там з 1980 па 2000 гады і мае непасрэднае дачыненне да самых вялікіх поспехаў каманды.

Аляксандр Жыркевіч: - Для мяне як армейца (прым.: працаваў у клубе з 1980 па 2000 год. 6-разовы пераможца чэмпіяната СССР, 3 кубкі СССР, 3-разовы пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў) відавочна, што як і ў мой час, у СКА лепшыя гандбалісты краіны. Мяркую, мала хто здзівіцца нашай крупнай паразе, але перад камандай будзе ставіцца задача даць сур'ёзны бой саперніку. Якасная гульня супраць такога моцнага клуба павінна дадаць упэўненасці нашым гульцам, паказаць ім самім, на што яны здольныя. 

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 2.

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі: 10 (1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002).

Прыйшлі ў каманду: Аляксей Ушал (Гомель), Уладзіслаў Данцоў (Матор, Украіна, арэнда), Артур Рудзь, Аляксандр Сотнік, Арцём Рабушка, Уладзіслаў Крывенка, Ягор Зелянко (усе - СКА-РДВАР)

Сышлі з каманды: Вадзім Гайдучэнка (Дынамы Бухарэст, Румынія), Артур Карвацкі (Балатонфюрэд, Венгрыя), Аляксей Шынкель (Матор, Украіна), Дзяніс Крыцкі (Каліш, Польшча), Александр Пацыкайлік.

Трэнер: Ігар Папруга.

Другие посты блога

Все посты