Tribuna/Гандбол/Блоги/Беларускія віцязі/Іспыт на Сожы. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Іспыт на Сожы. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

4 лістапада «Віцязь» завітае ў госці да «Гомеля». Гульня пачнецца ў 18:00 у ГАЦАР (Ірынінская, 16-2).

Автор — Ivan Sapeha
4 ноября 2017, 10:27
Іспыт на Сожы. Прэв'ю да гульні з «Гомелем»

Пра гісторыю клуба і змены ў міжсезонні мы распавядалі ў папярэднім прэв'ю.

 З "Гомелем" "Віцязь" сустракаўся на старце чэмпіяната. У той гульні гамяльчане здабылі мінімальную перамогу:

 Віцязь (Мінск) – Гомель 21 - 22

Віцязь (Мінск): Грыбаў, Котаў, Ланін; Красуцкі (8), В.Юркевіч (3), Ладуцька (3), Ваявода (2), Мандрык (1), Бабічаў (1), Жолудзеў (1), Бабкевіч (1), І.Юркевіч (1), Кухарэнка, Кавальчук, Дударонак.

Гомель: Ярашук, Падасінаў; Сергель (6), Патачыц (6), Смолікаў (4), Пархоменка (3), Буйкевіч (2), Рахаў (1), Яраш, Клімавец, Бягун, Радкевіч, Кажадуб, Сцяпанаў.

 Доўгі час гэтая перамога заставалася адзінай для "Гомеля". На тое ёсць шэраг прычын, галоўная з якіх траўмы вядучых гульцоў, каманда Сяргея Цыганкова на старце чэмпіяната не далічылася Віталя Зінчанкі, Анатоля Патарочы і Мацвея Малышэнкі. Трэба адзначыць і рэзкае амаладжэнне клуба. 

Нечакана каманда з берагоў Сожу ў першым крузе саступіла прамым канкурэнтам: у Гомелі мацнее быў гродзенскі "Кронан" (30-31), у Магілёве прайгралі мясцоваму "Машэке" (35-32). Але апошнім часам мы бачым выпраўленне сітуацыі: падпісаны ўкраінскі лінейны Віктар Скрыпак, здабыты перамогі над "Машэкам" дома (35-22) і над "Кронанам" у гасцях (27-33). Такім чынам у суботу гамяльчане маюць шанец замацаваць за сабой трэці радок турнірнай табліцы. Пасля матча ў Гродна галоўны трэнер застаўся задаволеныым прагрэсам свваёй каманды, адзначыўшы прагрэс Смолікава ў атацы і Буйкевіча ў абароне.

Пасля дзевяці тураў "Гомель" мае тры перамогі: 

У гэтых матчах на пляцоўку выхлдзілі 19 гандбалістаў: 

Сярод іх вылучаецца лепшы на дадзены момант бамбардзір чэмпіяната Багдан Сергель.

Прадматчавы каментар

Кароткія звесткі

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 3.

Шасцікратны бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі.

Прыйшлі ў каманду: Ігар Кажадуб, Дзмітрый Бягун, Андрэй Клімавец (усе - моладзевы склад "Гомеля"), Віктар Скрыпак.

Сышлі з каманды: Аляксей Ушал (СКА Мінск), Дзяніс Валынцаў (ГК Бяла-Падляска, Польшча).

Трэнер: Сяргей Цыганкоў.

Другие посты блога

Все посты