Блог Беларускія віцязі

Супраць чэмпіёна. Прэв'ю да гульні з БГК

Пра гісторыю клуба і змены ў міжсезонні можна пачытаць у нашым папярэднім анонсе па спасылцы.

У гэтым чэмпіянаце каманды сустракаліся двойчы. Абодва разы перамога была на баку каманды з Брэста.

20.09. Мінск

Віцязь (Мінск) - БГК (Брэст) 11 - 32

Віцязь (Мінск): Котаў, Ланін; Касмовіч (2), Ваявода (2), Васілевіч (1), В.Юркевіч (1), Чыкун (1), Кавальчук (1), Бабкевіч (1), Лях (1), Дударонак (1), Мандрык, Жолудзеў, Бабічаў, Казлоў, Ладуцька.

БГК (Брэст): Мацкевіч, Чарапенька, Корсак; Шкурынскі (6), Мачалоў (5), Шумак (4), Астрашапкін (4), Юрынок (3), Будэйка (3), Лашчакоў (2), Навумук (2), Яшчанка (1), Сельвясюк (1), Кулак (1), Дарафееў, Сацюк.

15.10. Брэст

БГК (Брэст) - Віцязь (Мінск) 33 - 25

БГК (Брэст): Чарапенька, Корсак; Сельвясюк (9), Астрашапкін (7), Будэйка (4), Навумук (3), Куран (3), Мачалоў (2), Яшчанка (2), Сацюк (2), Вяргейчык (1), Амелянчук, Ганцавіч, Лашчакоў, Дарафееў, Сілко.

Віцязь (Мінск): Котаў; Бабічаў (10), Лях (6), В.Юркевіч (3), Красуцкі (2), Васілевіч (1), Мандрык (1), Ваявода (1), Казлоў (1).

У чэмпіянаце БГК ідзе другім, узначальвае табліцу мінскі СКА. Абедзве каманды набралі максімальную колькасць балаў у гульнях супраць іншых апанентаў. У матчах адзін супраць аднаго паспяховей быў СКА (34-34 у Мінску і 33-23 ў Брэсце). Усе рэзультаты ў табліцы:

У чэмпіянаце Сяргей Бябешка і Андрэй Мачалоў праводзяць актыўную ратацыю і выкарысталі ўжо 33(!!!) гульца:

Таксама клуб прымае ўдзел у Лізе чэмпіёнаў і SEHA-лізе. У галоўным клубным турніры Еўропы каманда БГК пасля васьмі тураў дзеліць шосты радок ў сваёй групе з "Цэле". У Балканскай лізе ж справы ідуць лепей: пасля сямі тураў вышэй у табліцы толькі "Вардар", столькі ж пунктаў у "Татрана".

Сённяшні матч стаіць паміж дзвюма выязнымі сустрэчамі супраць нямецкіх клубаў. У нядзелю 18 лістапада клуб пацярпеў паразу ва Фленсбургу (30-37). Сяргей Бябешка назваў гэты матч пакуль што горшым у гэтым сезоне. Ужо ў бліжэйшую суботу БГК чакае новае выпрабаванне - гульня з "Кілем".

Перадматчавы каметарый

Галоўны трэнер "Віцязя" Аляксандр Жыркевіч распавёў пра падрыхтоўку да гульні з БГК:

- У паўзе паміж матчамі аднавілі кандыцыі. Усё ж у канцоўцы папярэдняй гульні адчувалася стома. Зараз усе нашыя гульцы ня маюць праблем са здароўем, гатовыя да наступнай гульні. У бліжэйшыя дні да нас далучыцца малады галкіпер Валянцін Счастны. Палічылі неабходным дадаць гульца на гэтую пазіцыю пасля сыходу Котава.

Незалежна ад таго, у якім складзе прыедзе БГК, ставім сабе мэту згуляць у абароне настолькі надзейна, наколькі гэта магчыма. Паспрабуем выправіць памылкі з папярэдніх матчаў, калі мы марудна вярталіся назад. Збіраемся гуляць хутка, адпрацоўвалі гэта на апошніх трэніроўках. Ведаем, што ў атацы будзе складана, у БГК наймацнейшая абарончая лінія ў чэмпіянаце, але супрацьстаяць ёй будзе вельмі карысным вопытам.

 

Кароткія звесткі 

Месца ў чэмпіянаце Беларусі 2016/17: 1. 

Перамогі ў чэмпіянаце Беларусі: 9 (2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2014, 2015, 2016, 2017). 

Прыйшлі ў каманду: Павел Горак (Эрланген, Германія), Іван Мацкевіч (Сцяўа, Румынія), Петар Джорджыч (Фленсбург, Германія), Канстанцін Ігропула (Колдынг, Данія), Аляксандр Шкурынскі (СКІФ, Расія), Від Патэка (Цэле, Славенія), Алег Астрашапкін (Чурго, Венгрыя, канец арэнды), Арцём Сельвясюк (Мезекевешд, Венгрыя, канец арэнды). 

Сышлі з каманды: Уладзіслаў Астравушка (Кадэттэн, Швейцарыя), Іман Джамалі (Веспрэм, Венгрыя, канец арэнды), Павел Ацьман (Гановер, Германія), Дайныс Крыштапанс (Вардар, Македонія) і Максім Бабічаў (Матор, Украіна). 

Трэнер: Сяргей Бябешка.

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья