Tribuna/Футбол/Блоги/Административный блог/Чаго не хапае на «Мінск-Арэне». Вогненныя танцы

Чаго не хапае на «Мінск-Арэне». Вогненныя танцы

Tribuna.com и «Аліварыя» ладзяць вялікі флэшмоб для ўсіх заўзятараў менскага «Дынама», мэта якога як мага актыўней падтрымаць каманду ў барацьбе за плэй-оф. У рамках гэтай акцыі мы пачынаем цыкл артыкулаў, прысвечаных актыўнасцям, якіх не хапае на «Менск-Арэне».

3 декабря 2016, 09:30
7
Чаго не хапае на «Мінск-Арэне». Вогненныя танцы

Tribuna.com и «Аліварыя» ладзяць вялікі флэшмоб для ўсіх заўзятараў мiнскага «Дынама», мэта якога як мага актыўней падтрымаць каманду ў барацьбе за плэй-оф. У рамках гэтай акцыі мы пачынаем цыкл артыкулаў, прысвечаных актыўнасцям, якіх не хапае на «Мiнск-Арэне».

Першы артыкул будзе прысвечаны вар’яцкім і смешным танцам заўзятараў і не толькі. Менавіта такіх танцаў, на наш погляд, не хапае на матчах «Дынама». Давайце паглядзем, як можна танчыць на арэнах.

Вось такія рухі можна пабачыць на гульнях «Піттсбурга»:

Адданасці гэтага фаната можна толькі пазайздросціць. Перашкодзіць яму не змог нават супрацоўнік службы бяспекі:

Дарэчы, людзі, адказныя за бяспеку на «Мiнск-Арэне», надта сур’ёзныя. Вось было б цікава пабачыць менскага амапаўца, які б танчыў, як гэты сек’юрыці з Хабараўска. Менавiта амапаўца :).

Хто сказаў, што танчыць можна толькі аднаму? Дуэтам падтрымка каманды толькі павялічваецца:  

А ці можаце ўявіць такі танец мінскага заўзятара і маскота Зубра?

Магчыма, менавіта ты той танцор, які сваім майстэрствам завядзе «Мiнск-Арэну» і дапаможа «Дынама» прабіцца ў плэй-оф.  Даведацца  пра гэта дапаможа наш тэст талентаў. 

Другие посты блога

Все посты