Все новости

Палітолаг Карбалевіч: «У краіне сфармаваная атмасфэра, у якой любая крытыка начальства, нават кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, лічыцца замахам на ўладу»

1 августа 2021, 20:04

Политолог Валерий Карбалевич поделился мнением о ситуации с беларусской спортсменкой Кристиной Тимановской на Олимпиаде в Токио.

«Скандал у Токіё.

Беларусь уляпалася ў чарговы міжнародны скандал. За крытыку кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы спартоўку Крысьціну Ціманоўскую паспрабавалі выслаць з Алімпіяды ў Токіё ў Менск без яе згоды. У адказ яна ўчыніла скандал. Якія высновы тут можна зрабіць?

1. Самастрэлы беларускіх уладаў становяцца рэгулярнымі, яны пастаўлены на паток. Сыстэма проста запраграмаваная на іх.

2. У краіне сфармаваная атмасфэра, у якой любая крытыка начальства, нават кіраўніцтва зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, лічыцца замахам на ўладу.

3. Усе грамадзяне абавязаны беспярэчна выконваць любыя загады зьверху. Людзей прыраўноўваюць да жаўнераў, якіх можна прымушаць выконваць любыя заданьні. У нашым выпадку спартоўцаў абавязалі выступаць у іншай дысцыпліне, і пярэчаньні ўспрымаюцца як здрада. За гэта чалавека дома чакае пакараньне. Гэта ўжо нешта з паўночнакарэйскага досьведу.

4. Любы канфлікт ў сёньняшняй Беларусі адразу набывае палітычны характар, пра што сьведчаць камэнтары беларускай дзяржаўнай тэлевізіі з гэтай нагоды.

5. Наўрад ці ідэя экстрэннай высылкі ўзбунтаваўшайся спартоўкі – ініцыятыва кіраўніцтва зборнай Беларусі на Алімпіядзе. Калі скандал набыў палітычны характар, то, значыць, рашэньне прымалася на палітычным узроўні. Атрымоўваецца, што чым больш Лукашэнка ўмешваецца ў спорт, тым больш шкоды. Адразу ўзгадваецца гісторыя з візытам ў Менск прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі хакея Рэне Фазэля і адмена правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакею», – написал Карбалевич.

В интервью Tribuna.com Кристина Тимановская в подробностях рассказала о сегодняшней ситуации: