Усе навіны

Кіраўнік белплавання Сяліцкая: «Чакалі допуск адразу пасля рэкамендацый МАК, але ў мiжнароднай федэрацыi вырашылі вызначаць крытэры. Наколькі аб'ектыўныя – пытанне»

5 траўня, 15:36

Старшыня беларускай федэрацыі плавання Эла Сяліцкая выказалася пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Мы верым, што ў 2024-м годзе мы будзем удзельнічаць у алімпійскіх гульнях. Пасля рэкамендацыі выканкама МАК мы адразу чакалі допуск да міжнародных стартаў. Але паколькі пад эгідай Міжнароднай федэрацыяй плавання праводзіцца чатыры віды спорту: плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду і воднае пола, [міжнародная федэрацыя] прыняла рашэнне аб стварэнні рабочай групы, якая павінна вызначыць тыя крытэрыі, выканаўшы якія расійскія і беларускія. спартсмены змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах.

Крытэрыі – гэта заўсёды суб'ектыўныя адносіны. Але наколькі яны будуць аб'ектыўныя, гэта пытанне», – распавяла Сяліцкая.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.