Усе навіны

Шымановіч, Шкурдай, Змушка, Куляшова, а таксама трэнер Ліпніцкі дапушчаны да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе («Матч ТВ»)

1 кастрычніка, 19:12

Беларускія плыўцы Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай, Аліна Змушка, Анастасія Куляшова, а таксама трэнер Андрэй Ліпніцкі атрымалі нейтральны статус ад World Aquatics.

Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».

Раней World Aquatics прыняла набор крытэрыяў, які дазваляе спартоўцам з расейскімі і беларускімі пашпартамі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.