Усе навіны

Кіраўнік БФП Сяліцкая пасля допуску да міжнародных спаборніцтваў: «Экіпiрoўка павінна быць белай, але яе не выпускаюць. Ёсць пытанні з візамi»

9 кастрычніка, 13:15

Кіраўнік беларускай федэрацыі плавання Эла Сяліцкая падзялілася меркаваннем аб допуску беларускіх спартсменаў у нейтральным статусе да этапаў Кубка свету.

– Ёсць пытанні па экіпіроўцы. Яна павінна быць белай, без сімволікі. Усе вытворцы, якія выпускаюць ліцэнзійную, белую форму не выпускаюць. Праводзім кансультацыі з гэтай нагоды. Пакуль не атрымалі адказу. Ёсць пытанні з афармленнем дакументаў, атрыманнем віз. Трэба запрашэнне на этап Кубка свету. Думаю, усё вырашыцца, калі нейтральны статус мы атрымалі, – сказала Сяліцкая.

Раней World Aquatics прыняла набор крытэрыяў, які дазваляе спартоўцам з расейскімі і беларускімі пашпартамі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.