Усе навіны

Кубак свету, спрынт: перамагла Хаўзер, Кінунен – 43-я, Блашко – 60-я

3 снежня 2022, 18:30

3 снежня на першым этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў жаночы спрынт.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Экс-біятланісткі зборнай Беларусі Настасся Кінунен і Дар'я Блашко фінішавалі 43-й і 60-й адпаведна.

Перамогу атрымала аўстрыйка Ліза Тэрэза Хаўзер.

Кубак свету па біятлоне-2022/23

1-ы этап

Кантыялахці, Фінляндыя

Спрынт, жанчыны

1. Ліза Тэрэза Хаўзер (Аўстрыя) – 20.39,5 (0+0)

2. Ліза Вітоцы (Італія) – 17,3 (1+0)

3. Лін Персан (Швецыя) – 24,2 (0+0)

4. Эма Лундэр (Канада) – 25,4 (0+0)

5. Ганна Вайдэль (Германія) - 26,6 (0+0)

6-7. Дэніз Херман (Германія) - 31,6 (0+1)

6-7. Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд (Нарвегія) - 31,6 (0+1)

8. Сафія Шнайдэр (Германія) – 34,2 (1+0)

9. Даратэя Вірэр (Італія) – 34,9 (0+1)

10. Іда Ліен (Нарвегія) – 37,8 (1+0)...

43. Настасся Кінунен (Фінляндыя) – 1.29,4 (1+1)…

60. Дар“я Блашко (Украіна) – 2.07,1 (1+0)...

Полныя рэзультаты тут.