Усе навіны

Кубак Расіі: Халілі выйграў гонку пераследу, Варабей стаў 9-м. Смольскі не стартаваў

10 снежня 2022, 11:41

10 снежня на этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Цюмені прайшла гонка пераследу. У ёй прынялі ўдзел беларускія спартсмены. Лепшым з каманды Беларусі стаў Максім Варабей, які заняў 9-е месца.

Антон Смольскі не стартаваў у гонцы.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак Расіі-2022/23 па біятлоне

3-і этап

Цюмень

Гонка пераследу

Мужчыны

1. Карым Халілі (Расія) – 34.21,5 (1)

2. Аляксандр Паварніцын (Расія) – 0,2 (2)

3. Данііл Серахвостаў (Расія) – 0,8 (4)

4. Ільназ Мухамедзянаў (Расія) – 51,8 (3)

5. Эдуард Латыпаў (Расія) – 1.05,4 (5)

6. Яўген Сідараў (Расія) – 1.11,8 (2)

7. Мікіта Поршнеў (Расія) – 1.22,2 (3)

8. Раман Яромін (Расія) – 1.22,7 (7)

9. Максім Варабей (Беларусь) – 1.28,9 (2)

10. Іван Колатаў (Расія) – 1.31,1 (4)…

28. Павел Бялько (Беларусь) – 3.17,6 (1)

29. Ілля Аўсеенка (Беларусь) – 3.26,0 (2)…

31. Дзмітрый Лазоўскі (Беларусь) – 3.31,6 (4)…

33. Сцяпан Данілаў (Беларусь) – 3.38,4 (2)…

38. Іван Тулацін (Беларусь) – 4.51,1 (6)...