Усе навіны

Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

9 лютага 2023, 18:18

Сенат Чэхіі 8 лютага па рэкамендацыі Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы прыняў рэзалюцыю аб рэпрэсіях з боку рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскай супольнасці, у якой КДБ і ГУБАЗіК прызнаныя арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.

Паводле кіраўніка народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, да абвяшчэння выканаўчай уладай Чэхіі гэтых структур тэрарыстычнымі «застаўся адзін крок».

Нагадаем, што пэўныя беларускія спартсмены, у тым ліку біятланістка Дар'я Домрачава з'яўляюцца служачымі КДБ Беларусі.