Усе навіны

Экс-біятланіст зборнай Майгураў: «У свеце шмат чаго адбываецца, але толькі для Расіі і Беларусі МАК выстаўляе крытэрыі. Ладна было б за што караць»

2 красавіка 2023, 13:29

Экс-біятланіст зборных Беларусі і Расіі, а цяпер кіраўнік Саюзу біятланістаў Расіі, Віктар Майгураў пракаментаваў умовы МАК допуску беларускіх і расійскіх атлетаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Ёсць плюсы, ёсць мінусы. Добра, што МАК хоць нешта зрабіў. Але зразумела, што гэтыя крытэрыі для нас непрымальныя. Няма нашай ідэнтыфікацыі, ні сцяга, ні гімна. Добра было б караць за нешта. У свеце шмат чаго адбываецца, але толькі для нашай краіны і для беларусаў выстаўляюць тыя ці іншыя крытэры.

Таму мы тут цалкам салідарныя і падтрымліваем пазіцыю Міністэрства спорту Расіі і АКР, што ў дадзенай гісторыі мы ўдзельнічаць не будзем, але трэба дыялог працягваць.

Не пусцяць усіх, хто звязаны з узброенымі сіламі? Гэта ж не з'яўляецца адзіным крытэрыем. Калі будуць змены ў іншых крытэрах, я думаю, гэта само сабой таксама згладзіцца, тым больш, што мы ж усе разумеем, хто ўдзельнічае ў СВА (адзначым, што «СВА» прарасійскія крыніцы называюць вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны з 24 лютага 2022-га), а хто не ўдзельнічае і бегае на чэмпіянатах і спаборніцтвах.

Гэта можа быць пэўным кручочкам, але зноў жа – мы ў гэтай гісторыі рухацца дакладна не будзем, ісці на папятную.

Хто нас падтрымлівае? Калі казаць пра мае асабістыя кантакты, то вось спартсмены з Германіі, яны цікавяцца – як у вас, што ў вас, мы Вас чакаем. Гэта не чыноўнікі, гэта хлопцы і дзяўчынкі, з кім мы раней бегалі. Спартсмены з балканскіх краін у тым ліку. Сочаць за намі», – сказаў Майгураў.