Усе навіны

Дар'я Блашко: «Я ад сябе чакаю лідарства ў зборнай Украіны. Жадаю вярнуцца на даваенны ўзровень і прагрэсаваць»

10 чэрвеня, 19:32

Былая біятланістка зборнай Беларусі Дар'я Блашко ў інтэрв'ю для «Зеркала» распавяла пра сваю ролю ў зборнай Украіны, а таксама пра тое, што не шкадавала пра пераезд з Беларусі.

– У зборнай Украіны ад вас чакаюць лідарства?

– Я ад сябе гэтага чакаю. Жадаю не толькі вярнуцца на даваенны ўзровень, але і прагрэсаваць. Аднак трэба разумець, што ў біятлоне нельга выйграць у адзіночку. Трэніроўкі, аднаўленне, канкурэнцыя ў камандзе, падрыхтоўка інвентара – поспех залежыць ад мноства фактараў і людзей.

– Якая сітуацыя з забеспячэннем у зборнай Украіне?

– Галоўнай камандзе грэх скардзіцца. Выязджаем на зборы, нам актыўна дапамагае міжнародная супольнасць. Забеспячэнне ў цэлым дастатковае.

– Шкадавалі хоць раз пра пераезд з Беларусі ва Украіну?

– Не. Хай не ўсё пакуль складаецца так, як хацела б у плане кар'еры, але я атрымала проста каласальны досвед. Мяне атачаюць цікавыя людзі. І ва Украіне я бачу больш магчымасцяў для рэалізацыі.

– Хто вас сёння падтрымлівае?

– Спрабую знайсці апору ўнутры сябе. Час ужо навучыцца не спадзявацца на кагосьці, – сказала Блашко.