Усе навіны

Алег Рыжанкоў: «Асноўная мэта – падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў, на якіх, спадзяюся, Беларусь усё роўна будзе ўдзельнічаць»

3 кастрычніка, 15:41

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем аб магчымым удзеле каманды ў Алімпійскіх гульнях.

– Складаны перыяд часу выпаў на тых спартсменаў, якія ёсць у зборнай. Няпросты перыяд гартуе не толькі характар, але і саміх спартоўцаў. Матывуе на далейшы вынік. Асноўная наша мэта – падрыхтоўка да Алімпійскіх гульняў, на якіх, спадзяюся, усё роўна будзем удзельнічаць, – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.