Усе навіны

Смольскі пра сёмае месца ў спрынце: «Не скажу, што гэта была няўдалая гонка, бывала і горш»

12 красавіка, 15:21

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падвёў вынік спрынтарскай гонкі на этапе Кубка Садружнасці ў Мурманску, дзе ён заняў сёмае месца.

– Не скажу, што гэта была няўдалая гонка, бывала і горш. Нармальны, працоўны старт, 90 адсоткаў трапленняў гэта не трагедыя. Лічу, што адпрацаваў якасна.

У спрынтарскім заліку ў мяне была правальная гонка ва Уфе, таму нават з перамогай не змог бы пазмагацца за малы глобус.

Латыпаў добры «ходам» увесь сезон, у гэтым няма нічога дзіўнага, таму маем тое, што маем, ёсць падставы падумаць. Агульны залік застаецца за намі, таму барацьба працягваецца. Настрой на мас-старт максімальны, – сказаў Смольскі.