Tribuna/Біятлон/Блогі/Топ-біятланістка мінулага дурэе разам з беларускай

Топ-біятланістка мінулага дурэе разам з беларускай

Кінунен і Мякярайнен «ходзяць на галовах»

Аўтар — Mojše Kulbak
23 студзеня, 17:25
Топ-біятланістка мінулага дурэе разам з беларускай

Былая біятланістка зборнай Беларусі Анастасія Кінунен летась завяршыла кар'еру. З 2018 года яна з'яўляецца грамадзянкай Фінляндыя, а апошнія гады кар'еры выступала за зборную гэтай краіны.

Цяпер жа Кінунен жыве ў Еўропе, прысвячае час сям'і і сябрам. Судзячы па ўсяму, экс-спартсменка дагэтуль мае добрыя адносіны з чэмпіёнкай свету і шматразовай чэмпіёнкай Фінляндыі па біятлоне Кайсай Мякярайнен.

Учора ў інстаграме фінкі з'явіліся пацешныя гісторыі з беларускай.

«Трошкі сур'ёзнага катання на лыжах сёння», – так экс-біятланістка падпісала відэа з сабой у снезе.

А далей жанчыны проста ў лыжах паказалі свае здольнасці стаяння на галовах. У Кунінен атрымалася някепска

А вось Мякярайнен напісала, што ёй «патрэбна больш практыкі»

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты