Tribuna/Хакей/Блогі/Танкі каля «Мінск-Арэны» і гранатамёты для дзяцей: хакейнае «Дынама» правяло чарговую тэматычную гульню

Танкі каля «Мінск-Арэны» і гранатамёты для дзяцей: хакейнае «Дынама» правяло чарговую тэматычную гульню

Крынж дня.

Аўтар — Mojše Kulbak
25 лютага, 14:55
Танкі каля «Мінск-Арэны» і гранатамёты для дзяцей: хакейнае «Дынама» правяло чарговую тэматычную гульню

23 лютага мінскае «Дынама» прымала каманду СКА з Санкт-Пецярбургу. Для мінчан матч скончыўся разгромам 1:5, але ў той дзень не толькі гульня выклікала сорам.

Справа ў тым, што «Дынама». вырашыла правесці чарговы тэматычны матч. На гэты раз – прысвечаны гэтак званаму «Дню абаронцы айчыны».

Перад стадыёнам паставілі танк і іншую ваенную тэхніку.

А ўнутры арэны дзейнічалі адмысловыя пункты, дзе можна было сфатаграфавацца з вайскоўцамі ці патрымаць зброю. Дазвалялі нават дзецям.

Асабліва цынічна выглядае тое, што прэс-служба «Дынама» выклала ролік з такога «свята» менавіта ўчора — у другую гадавіну пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты