Tribuna/Футбол/Блогі/Вельмі хуткі камбэк «Шахцёра»: ляцелі «Славіі» 0:3 да 73-й хвіліны, але зрабілі нічыю

Вельмі хуткі камбэк «Шахцёра»: ляцелі «Славіі» 0:3 да 73-й хвіліны, але зрабілі нічыю

Шмат галоў і незабіты пенальці

Аўтар — Mojše Kulbak
29 лютага, 00:30
Вельмі хуткі камбэк «Шахцёра»: ляцелі «Славіі» 0:3 да 73-й хвіліны, але зрабілі нічыю

Пятнічны таварыскі матч паміж «Шахцёрам» і «Славіяй» прайшоў па закручаным сцэнары.

Мазырчукі вельмі бадзёра пачалі, і ўжо на 27-й хвіліне сустрэчы лік быў 3:0 на іх карысць. Адзначыліся: Сяргей Ціханоўскі, Эрмек Кенжабаеў і Павел Чыкіда

Але потым штосьці пайшло не так. На 73-й хвіліне Уладзіслаў Кабышаў адгуляў першы мяч, а на 75-й – Аляксей Анцілеўскі яшчэ больш скараціў адставанне.

У «Славіі» была магчымасць дамагчыся большага камфорту, але пенальці застаўся нерэалізаваным.

Пасля гэтага «Шахцёр» адразу разагнаў хуткую атаку, вынікам якой стаў гол Уладзіслава Ложкіна

Канчатковы лік – 3:3.

Хацелі б, каб і ў афіцыйных матчах было б гэтак жа весела?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты