Tribuna/Футбол/Блогі/Новае прома «Нёмана» ў стылі «Вострых брылёў» не ўсім прыйшлося да спадобы

Новае прома «Нёмана» ў стылі «Вострых брылёў» не ўсім прыйшлося да спадобы

А як вам такі крэатыў?

Аўтар — Mojše Kulbak
13 сакавіка, 20:55
Новае прома «Нёмана» ў стылі «Вострых брылёў» не ўсім прыйшлося да спадобы

«Нёман» працягвае выкарыстоўваць стыль герояў з «Вострых брыляў». Такі вобраз з’явіўся ў гродненцаў у мінулым сезоне. Спачатку Максім Краўцоў адсвяткаваў гол у кепцы, якая спасылае да брытанскага серыяла. а потым уся каманда з’явілася ў стылі Томаса Шэлбі і кампаніі

Вось і цяпер гродненцы вырашылі дастаць свае фірменныя кепкі і зладзіць фотасесію ў стылі брытанскага серыяла:

Але не ўсім прыйшлася да спадобы эксплуатацыя вобразаў з серыяла, які ўжо даўно «адшумеў». Каментатары «Трыбуны» зважалі на неактуальнасць такога прома:

Апрача гэтага відэа называлі «танным», а герояў — непадобнымі да арыгіналу:

А што думаеце вы?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты