Tribuna/Баскетбол/Блогі/Баскетбол/Кім Малкі - баскетбольны трэнер, у якой 171 пара абутку і самыя яркія лукі на кожнай гульні

Кім Малкі - баскетбольны трэнер, у якой 171 пара абутку і самыя яркія лукі на кожнай гульні

Не прыходзіць на матч без абцасаў

Блог — Баскетбол
Аўтар — KentYara98
20 сакавіка 2023, 21:53
Кім Малкі - баскетбольны трэнер, у якой 171 пара абутку і самыя яркія лукі на кожнай гульні

Кім Малкі - галоўны трэнер жаночай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Луізіана. Яна тры разы выйгрывала чэмпіянат NCAA.У якасці гульца ёй таксама скарыўся гэты турнір у 1982-м. А праз два гады яна заваявала золата Алімпіяды ў складзе зборнай ЗША.

Малкі прыцягвае ўвагу не толькі сваімі дасягненнямі, але стылем. Пры гэтым трэнер адзначае, што сама па магазінах не ходзіць:

«У мяне шмат сяброў, якія ведаюць, што я люблю апранацца, таму, калі яны бачаць нешта адпаведнае ў крамах, купляюць і прыносяць мне. Калі мне падабаецца, я даю ім чэк».

Малкі аддае перавагу кіраваць камандай на абцасах: «Я заўсёды насіла высокія абцасы, на працягу ўсёй кар'еры. Мне проста вельмі зручна ў іх хадзіць, я заўсёды так працавала. Думаю, падсвядома, гэта прымушае мяне пачувацца вышэй і зграбней».

Журналісты, якім удалося зазірнуць у багаты гардэроб Кім, падлічылі, што ў яе 171 пара абутку. З іх 105 пар з абцасамі на любы густ і стыль: ад Christian Louboutin, Ralph Lauren і Jessica Simpson да Steve Madden, Cole Haan, Ted Baker і Pembe Potin.

Яна сцвярджае, што перад матчамі не марнуе шмат часу на выбар адзення:

«Я проста нашу тое, у чым адчуваю сябе камфортна. Ніякай адмысловай прычыны — я адкрываю шафу і бяру ўсё, у што залажу. У мяне ёсць адзенне 20-30 гадовай даўніны, яшчэ з таго часу, калі я працавала памочнікам трэнера».

«Шчыра кажучы, я проста апранаюся прафесійна. Большасць трэнераў носяць спартыўкі, я проста не магу прыняць гэта. Я і так нашу іх кожны дзень на трэніроўках. Мне здаецца, што на гульні ты павінен выглядаць як мага лепей. На трэніроўках я выглядаю не так добра».

Асабліва каштоўная для Кім куртка, якую ёй на цырымоніі ўвядзення ў Залу славы падарыў Майкл Джордан. А яшчэ ў трэнера ёсць асобны футарал для чэмпіёнскіх кольцаў, якіх у яе набралася ўжо 35 штук (ад перамог у сярэдняй школе да тытулаў у NCAA).

Малкі не мае забабонаў, але ёсць адна рэч, якую яна апранае на кожную гульню - гэта гадзіннік Rolex, падораныя ёй фанатамі тэхаскай каманды з універсітэта Бэйлара. Цыферблат акружаны дыямантамі з чатырма ізумрудамі – на адзнаках 3, 6, 9 і 12.

Іншыя пасты блога

Усе пасты