Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/⚡️ Шаранговіч змяніў «Нью-Джэрсі» на «Калгары» – што вядома на дадзены момант

⚡️ Шаранговіч змяніў «Нью-Джэрсі» на «Калгары» – што вядома на дадзены момант

Трэнер абяцае шанс, гулец таксама задаволены.

Аўтар — Alex Zagorski
28 чэрвеня, 09:03
⚡️ Шаранговіч змяніў «Нью-Джэрсі» на «Калгары» – што вядома на дадзены момант

Раніца 28 чэрвеня пачалася з заакіянскай навіны: «Нью-Джэрсі» абмяняў беларускага хакеіста Ягора Шаранговіча ў «Калгары». У выніку пагаднення «Флэймз» таксама атрымалі пік у трэцім раундзе (80-ы выбар) драфту-2023. У зваротным кірунку адправіўся 31-гадовы канадскі форвард Тайлер Тафалі.

Шаранговіч правёў у складзе «Дэвілз» тры сезоны – за гэты час 25-гадовы форвард згуляў у 208 матчах (тры з іх – у Кубку Стэнлі, астатнія – НХЛ), закінуў 53 шайбы і аддаў такую ж колькасць асістаў. Самым выніковым для беларуса стаў другі сезон у складзе «д'яблаў» – у 2021/22 Ягор згуляў у 76 матчах і набраў 24+22 па «гол+пас».

Новы клуб Шаранговіча не бліскае ў плане вынікаў у лізе – з 1980-га да нашага часу канадская каманда 24 разы выходзіла ў плэй-оф і толькі аднойчы перамагала ў Кубку Стэнлі (здарылася гэта ў 1989 годзе).Для параўнання, у актыве «Нью-Джэрсі» за той жа час 23 выхады ў плэй-оф і тры Кубка (1995, 2000, 2003).

Таксама адзначым, што па выніках мінулага сезона «Калгары» заняў 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі і не выйшаў у плэй-оф. «Нью-Джэрсі», ў сваю чаргу, дайшлі да 2-га раунда, дзе саступілі «Караліне» (1:4 у серыі).

Генеральны менеджар «Калгары» Крэйг Конрай вельмі натхнёны абменам. Ён упэўнены ў поспеху Шаранговіча, калі той атрымае шанец у складзе «Флэймз»:

– Нам хацелася стаць крыху маладзейшымі, ён [Шаранговіч] можа гуляць на ўсіх трох пазіцыях у нападзе, і было важна выйсці на драфт з яшчэ адным пікам. У мінулым сезоне ў Ягора было не так шмат часу на лёдзе, але мы адчуваем, што калі мы дадзім яму магчымасць, то ён даб'ецца поспеху. У гэтым сутнасць, што ты павінен прагназаваць, якім будзе нападаючы, і Шаранговіч выдатны пенальці-кілер. Гэта тое, што мы назіралі і пра што думалі нашыя скаўты. Ён не атрымаў шмат часу ў большасці, але быў цудоўны ў меншасці.

У апошнія два ці тры гады ён як бы патрапіў у поле зроку. Я чытаю справаздачы, назіраю за ім. І калі вы бачыце яго, то заўважаеце, што ён вялікі хлопец, добра катаецца, накіраваны на вароты і выдатна кідае шайбу. І ён становіцца толькі лепшым. У 25 гадоў у яго ўсё толькі пачынаецца. Калі мы зможам даць яму магчымасць гуляць з добрымі партнёрамі, то ёсць адчуванне, што ў гэтага хлопца будзе шанец прынесці нам карысць, – сказаў Конрай.

У захапленні ад пераходу і сам гулец (хаця яшчэ нядаўна казаў, што правёў бы ў Нью-Джэрсі ўсю кар'еру). Пра гэта паведаміў агент Шаранговіча Дэн Мільштейн:

– Ад сям'і Шаранговіча: Ягор, яго жонка Дар'я і малы Крысціян (праспект драфта НХЛ 2041 года) вельмі рады далучыцца да каманды «Калгары»!

Яны з нецярпеннем чакаюць моманту, калі асвояцца і ўвальюцца ў новую супольнасць, – напісаў Мільштэйн у сваім Twitter.

***

Пішыце ў каментары, што вы думаеце пра абмен Ягор Шаранговіча ў «Калгары».

Іншыя пасты блога

Усе пасты