Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Мы сям'я, толькі цыганская». Праўладны падпісант-хакеіст паскардзіўся на маленькія прэміяльныя за перамогу ў турніры 2022 года

«Мы сям'я, толькі цыганская». Праўладны падпісант-хакеіст паскардзіўся на маленькія прэміяльныя за перамогу ў турніры 2022 года

Карма і трагікамедыя.

Аўтар — Alex Zagorski
6 ліпеня, 17:38
«Мы сям'я, толькі цыганская». Праўладны падпісант-хакеіст паскардзіўся на маленькія прэміяльныя за перамогу ў турніры 2022 года

Хакей не адстае ад трэндаў абсурднасці ў беларускім спорце нават не гледзячы на тое, што гэты від спорту з'яўляецца ўлюблёным для дыктатара. Сёння былы гулец «Віцебска» Уладзіслаў Кавалевіч, які цяпер выступае за «Гомель», распавёў, якія прэміяльныя выплацілі хакеістам за перамогу ў Кубку Салея, на хвіліначку, 2022 (!) года.

– Чакалі чакалі і дачакаліся. 870 рублёў за перамогу ў Кубку Салея ўсім, хто сышоў з каманды. Астатнім ад 2500-8000. Нехта зрабіў рамонт у сваёй халупе, а нехта купіў «банакву» без газу. Як сказаў дырэктар: «Мы сям'я». Толькі цыганская. Хто раней устаў, той і апрануўся, - напісаў Кавалевіч у Instagram.

Можна было б паспачуваць хакеістам і асабіста Кавалевічу, каб не адзін трагікамічны факт – Уладзіслаў сам упісаўся за такія ўмовы існавання, падпісаўшы праўладны ліст спартсменаў.

Нагадаем, што перамога ў Кубку Салея-2022 прынесла «Віцебску» першы трафей у гісторыі каманды.

Іншыя пасты блога

Усе пасты