Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Галоўны трэнер СКА Ратэнберг параўнаў серыю параз з блакадай Ленінграда, а гол+пас беларуса Алістрава ў пераможным матчы – з яе зняццем
Відэа

Галоўны трэнер СКА Ратэнберг параўнаў серыю параз з блакадай Ленінграда, а гол+пас беларуса Алістрава ў пераможным матчы – з яе зняццем

Крынж ці не?

Аўтар — Alex Zagorski
21 верасня, 12:12
Галоўны трэнер СКА Ратэнберг параўнаў серыю параз з блакадай Ленінграда, а гол+пас беларуса Алістрава ў пераможным матчы – з яе зняццем

Да 20 верасня піцерскі СКА, фіналіст плэй-оф Заходняй канферэнцыі Кубку Гагарына-2022/23, ішоў па графіку мінскага «Дынама»: пасля двух перамог на старце бягучай рэгуляркі падапечныя Рамана Ратэнберга прайгралі пяць матчаў запар. Учора СКА ўсё ж такі перапыніў серыю няўдач, абгуляўшы дома «Северсталь» – 4:1. Нямалую ролю ў матчы згуляў беларускі форвард Уладзімір Алістраў, на рахунку якога першы гол у сустрэчы і галявая перадача пры трэцім узяцці брамы супернікаў.

Пасля матчу Ратэнберг на эмоцыях параўнаў паспяховыя дзеянні беларускага хакеіста з прарывам блакады Ленінграда падчас Другой сусветнай вайны:

– Мужыкі, сёння мы ўбачылі нараджэнне новай каманды. Нарадзілася новая каманда, якая перамагла. Але сёння нам прарваў блакаду Алі (Уладзімір Алістраў – Tribuna.com): пырхай як матылёк, джаль як пчала. Давайце Алі павіншуем, прарваў блакаду Ленінграда, – сказаў Ратэнберг і ўсміхнуўся.

Блакада Ленінграда з'яўляецца адной з самых страшных падзей той вайны, у асадзе горад знаходзіўся з верасня 1941-га па студзень 1944 года (872 дні). Праз недахоп у горадзе разнастайных запасаў, неабходных каб перажыць доўгатэрміновую блакаду, і жорсткія зімы ў цяперашнім Санкт-Пецярбургу ў выніку голада загінулі сотні тысяч людзей. Параўнанне серыі параз СКА з трагедыяй, на вашу думку, крынж ці не?

Пасля 8 матчаў у бягучым сезоне КХЛ піцерскі клуб з шасцю пунктамі займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, на адзін бал апярэджваючы мінскае «Дынама», у якога на адзін матч менш. У гэтых гульнях на рахунку Алістрава 2 гола і 4 асісты – ён другі бамбардзір СКА, на першым месцы расійскі абаронца Аляксандр Нікішын (3+4). Таксама за клуб з Санкт-Пецярбурга гуляюць беларускія абаронцы Сяргей Сапега (8 матчаў) і Сцяпан Фалькоўскі (3 матчы) – на іх рахунку няма выніковых дзеянняў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты