Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Прыгожын аб'явіўся ў Мінску – і Бузава ўпала на лёд «Мінск-Арэны». Адборны крынж перад матчам «Дынама» з «Ак Барсам»
Відэа

Прыгожын аб'явіўся ў Мінску – і Бузава ўпала на лёд «Мінск-Арэны». Адборны крынж перад матчам «Дынама» з «Ак Барсам»

Здаецца, толькі яны так могуць.

Аўтар — Alex Zagorski
26 верасня, 19:53
Прыгожын аб'явіўся ў Мінску – і Бузава ўпала на лёд «Мінск-Арэны». Адборны крынж перад матчам «Дынама» з «Ак Барсам»

26 верасня перад матчам КХЛ супраць «Ак Барса» мінскае «Дынама» зноў наваліла крынжаціны. Сустрэчу «зубры» прысвяцілі СМІ, таму на лёд для сімвалічнага ўкідвання на лёд запрасілі прадстаўнікоў сферы. Але ж якія сродкі масавай інфармацыі, такія і госці – кіраўнік прапагандысцкай «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант, фанат лукашэнкі Сяргей Пархоменка (вядомы як рэпер Seryoga), расійская тэлевядучая Вольга Бузава, спявак Руслан Аляхно і... Прыгожын, але не той, што кіраўнік ваенных злачынцаў ПВК «Вагнэр», а Іосіф – расійскі прадзюсар.

Не абышлося і без эксцэсаў: калі «кампанія» сыходзіла с пляцоўкі, Бузава, відаць, не вытрымала такой зорнай кампаніі і ўпала на лёд, чым выклікала выбух апладысментаў:

Здаецца, усмешку ледзь стрымліваў і галоўны трэнер «зуброў» Дзмітрый Квартальнаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты