Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Як вяртацца ў НХЛ пасля перамогі ў Кубку Стэнлі? Гайд ад залатых рыцараў «Вегаса»: яскравая цырымонія і сур'ёзная заяўка на сезон
Відэа

Як вяртацца ў НХЛ пасля перамогі ў Кубку Стэнлі? Гайд ад залатых рыцараў «Вегаса»: яскравая цырымонія і сур'ёзная заяўка на сезон

Уявіце, калі не выйдуць у плэй-оф 🙈

Аўтар — Alex Zagorski
11 кастрычніка, 15:23
Як вяртацца ў НХЛ пасля перамогі ў Кубку Стэнлі? Гайд ад залатых рыцараў «Вегаса»: яскравая цырымонія і сур'ёзная заяўка на сезон

Мінулай ноччу стартаваў новы сезон Нацыянальнай хакейнай лігі. У першых матчах «Тампа-Бэй» атрымала перамогу над «Нэшвілам» (5:3), а «Чыкага» выйграла ў «Пітсбурга» (4:2). Таксама ў НХЛ стартаваў чэмпіён сёлетняга Кубку Стэнлі «Вегас» – «рыцары» ўпэўнена перамаглі «Сіэтл» (4:1), а перад матчам зладзілі яскравую цырымонію адкрыцця сезона.

Вядома, што ў Лас-Вегасе немаглі абыйсціся без адсылак на азартныя гульні. Капітан «Вегаса» Марк Стоўн пасля таго, як вынес на лёд галоўны трафей чэмпіянату на правах уладальніка, крутануў рычаг імправізаванай слот-машыны і выбіў джэкпот у выглядзе, падобна, новага кубку – сур'ёзная заяўка ад «рыцараў»?

Цяпер заўзятары наўрад ці даруюць камандзе, напрыклад, вылет у першым раўндзе плэй-оф ці ўвогуле нетрапленне туды. Нагадаем, што «Вегас» быў заснаваны ў 2017 годзе і ў дэбютным сезоне дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі, дзе саступіў «Вашынгтону». У мінулым сезоне «рыцары» ўпершыню сталі чэмпіёнамі дзякуючы перамозе над «Флорыдай».

Таксама адзначым, што ў ноч на 12 кастрычніка чакаецца дэбют беларускага форварда Ягора Шаранговіча ў складзе «Калгары» – «Флэймз» згуляюць супраць «Вініпега» а 5:00 па беларускаму часу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты