Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Беларускі брамнік эпічна знёс суперніка з ног: паўтарыў манеўр легендарнага Дамініка Гашэка

Беларускі брамнік эпічна знёс суперніка з ног: паўтарыў манеўр легендарнага Дамініка Гашэка

Як вам хакейны боўлінг?

Аўтар — KentYara98
17 кастрычніка, 14:20
Беларускі брамнік эпічна знёс суперніка з ног: паўтарыў манеўр легендарнага Дамініка Гашэка

Дэрбі беларускіх брамнікаў адбылося напярэдадні ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). І калі варатар «Поўначсталі» Канстанцін Шостак адбіў 30 кідкоў, адстаяў на 0 і і стаў гульцом дня ў КХЛ, то Іван Кульбакоў прыцягнуў да сябе ўвагу іншым чынам.

У сярэдзіне другога перыяду кіпер «Тарпеда», спрабуючы перадухіліць кідок па варотах, знёс нападаючага «Северсталі» з ног, нібыта шар у боўлінгу, ды так, што супернік здзейсніў сапраўдны кульбіт.

Атрымалася практычна гэтак жа эфектна, як у легендарнага чэшскага хакеіста Дамініка Гашэка ў снежні-2007. Тады пасля манеўру чэха не выстаяў на нагах гулец «Мінесоты» Марыян Габорык.

Праўда, у той гульні менавіта «Дэтройт» Гашэка святкаваў перамогу - 5:0, а сам брамнік аформіў шатаўт. А вось у мінулы панядзелак менавіта Кульбакоў прапусціў у свае вароты 4 шайбы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты