Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Калгары» Шаранговіча і Салаўёва правядзе матч на стадыёне Садружнасці. 20 гадоў таму тут прайшла першая гульня НХЛ на адкрытым паветры

«Калгары» Шаранговіча і Салаўёва правядзе матч на стадыёне Садружнасці. 20 гадоў таму тут прайшла першая гульня НХЛ на адкрытым паветры

Перад сустрэчай правялі самую мілую трэніроўку.

Аўтар — KentYara98
29 кастрычніка, 14:20
«Калгары» Шаранговіча і Салаўёва правядзе матч на стадыёне Садружнасці. 20 гадоў таму тут прайшла першая гульня НХЛ на адкрытым паветры

Сёння ноччу ў канадскім Эдмантане пройдзе матч «Класікі спадчыны» - «Эдмантан Ойлерз» прыме «Калгары Флеймз» на стадыёне Садружнасці. Матч пройдзе на адкрытым паветры.

Гэтай гульнёй НХЛ адзначыць 20-годдзе з дня правядзення першага ў гісторыі матча рэгулярнага сезона на адкрытым паветры. 22 лістапада 2003 года на Стадыёне Садружнасці ў Эдмантане мясцовыя «Ойлерз» сустрэліся з «Манрэаль Канадыенс». Нягледзячы на мароз -18 градусаў, паядынак сабраў на стадыёне 57 167 гледачоў. Той матч атрымаў назву Heritage Classic, што перакладаецца як класіка спадчыны.

Чакаецца, што на гульні з'явяцца некаторыя легенды НХЛ, напрыклад, Уэйн Грэцкі, які насіў джэрсі «Ойлерз» з 1978 па 1988 гады.

Для знакавай сустрэчы таксама былі распрацаваны ўнікальныя камплекты формы ў рэтра стылі і іншы мерч.

Хакеісты «Калгары» ўжо паспелі апрабаваць лёд. У трэніроўцы пад адкрытым небам бралі ўдзел і беларусы Ягор Шаранговіч і дэбютаваў днямі Ілля Салаўёў.

Падчас трэніроўкі да хакеістаў далучыліся і члены іх сем'яў. Беларускіх хлопцаў падтрымалі іхнія жонкі, а ў Шаранговіча на лёдзе з'явіўся яшчэ і маленькі сын.

Назіраць за трэніроўкай «Калгары», а пасля і «Ойлерз», маглі ўсе ахвочыя.

Застаецца толькі пазайздросціць жыхарам Эдманта, якія змогуць убачыць гэта ў жывую.

Іншыя пасты блога

Усе пасты