Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Шаранговіч і Салаўёў выйшлі на матч зімовай класікі ў НХЛ каўбоямі, але не дапамаглі «Калгары» перамагчы

Шаранговіч і Салаўёў выйшлі на матч зімовай класікі ў НХЛ каўбоямі, але не дапамаглі «Калгары» перамагчы

Канадскае дэрбі наведалі больш за 50 тысяч чалавек.

Аўтар — KentYara98
30 кастрычніка, 11:11
1
Шаранговіч і Салаўёў выйшлі на матч зімовай класікі ў НХЛ каўбоямі, але не дапамаглі «Калгары» перамагчы

У матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Эдмантан» апынуўся мацнейшым за «Калгары» - 5:2. Прынцыповыя супернікі сышліся ў «Класіцы Спадчыны», якая праходзіла на стадыёне Супольнасці на адкрытым паветры. Паглядзець на матч прыйшлі 55 411 гледачоў.

Каманды здзіўлялі заўзятараў ад самага з'яўлення на арэне. Гульцы «Флэймз» вышлі ў каўбойскіх касцюмах. На сябе гэтыя вобразы таксама прымерылі беларускія хакеісты Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў.

Спадзяёмся, хлопцы не замерзлі, бо слупок тэрмометра ў гэты дзень у Эдмантане не падымаўся вышэй за 3 градусы па цэльсію. Ды і заўзятары выглядалі вельмі ўцепленымі.

Хакеісты «Эдмантана» таксама былі арыгінальныя ў падборы касцюмаў, хоць і аддалі перавагу менш адкрытаму варыянту - з'явіліся ў форме пажарных.

Матч абедзве каманды правялі ва ўнікальных камплектах, што былі распрацаваныя адмыслова для гэтага матчу ў рэтра-стылі.

У перапынку заўзятараў забаўляў музычны калектыў Nickelback.

Ягор Шаранговіч згуляў у чацвёртай тройцы атакі. Правёў на лёдзе 9:23, зрабіў 2 хіты і скончыў сустрэчу з паказнікам карыснасці «-1».

Абаронца Ілля Салаўёў правёў матч у другой пары абаронцаў. Айстайм беларуса cклаў 16:36, на яго рахунку 2 сілавыя прыёмы. Салаўёў скончыў матч з паказнікам карыснасці «-3».

Пасля гэтай сустрэчы «Калгары» з 5 ачкамі ідзе 15-м у Заходняй канферэнцыі, «Эдмантан» размясціўся на страчу вышэй, але мае гульню ў запасе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты