Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Протас аформіў асістэнцкі дубль, але не выратаваў «Вашынгтон» ад паразы

Протас аформіў асістэнцкі дубль, але не выратаваў «Вашынгтон» ад паразы

«Кэпіталз» саступіў «Фларыдзе» ў авертайме.

Аўтар — KentYara98
9 лістапада, 03:18
Протас аформіў асістэнцкі дубль, але не выратаваў «Вашынгтон» ад паразы

Беларускія хакеісты ў НХЛ набіраюць абароты. Напярэдадні Ягор Шаранговіч аформіў два асісты супраць «Нэшвіла» і дапамог «Калгары» атрымаць валявую перамогу, а тут ужо ў матчы супраць «Фларыды» выніковымі дзеяннямі адзначыўся і Аляксей Протас.

Першы асіст беларускага хакеіста атрымаўся даволі кур'ёзным. Протас ад сваёй пляцоўкі аддаў перадачу на Манту, пасля чаго канадзец дайшоў да зоны суперніка і паспрабаваў аддаць пас назад на беларуса, але шайба пасля адскоку зайшла ў вароты Баброўскага.

Далей беларускі нападаючы вызначыўся на 27-й хвіліне: уцёк у контратаку ў меншасці, а затым знайшоў Макмайкла, які і аформіў гол. Як распавядаў сам Протас пасля сустрэчы, на пачатку гэтага моманта ён нават не бачыў партнёра, а проста пачуў яго і пачаў свой рух. Прыклад ідэальнай сумеснай працы.

На жаль для «Вашынгтона», гэтых намаганняў аказалася недастаткова - «Кэпіталз» саступілі ў авертайме 3:4.

Протас правёў на лёдзе 13:47 (з іх 0:34 у меншасці), набраў 2 (0+2) пункты, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 кідок, здзейсніў 2 перахопы і зарабіў паказнік карыснасці «+2».

Усяго ў 10 гульнях сезона беларус набраў 3 (0+3) балы, пры паказніку карыснасці «0» і сярэднім айстайме 10:20.

На сёння «Вашынгтон» ідзе 11-м у табліцы Усходняй канферэнцыі з 12 пунктамі ў 11 гульнях.

Іншыя пасты блога

Усе пасты