Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Першая шайба Протаса ашчаслівіла заўзятараў «Кэпіталс»: беларус закінуў ну вельмі своечасова

Першая шайба Протаса ашчаслівіла заўзятараў «Кэпіталс»: беларус закінуў ну вельмі своечасова

Ідэальны момант.

Аўтар — KentYara98
12 лістапада, 17:32
Першая шайба Протаса ашчаслівіла заўзятараў «Кэпіталс»: беларус закінуў ну вельмі своечасова

У чарговым матчы рэгулярнага сезону «Вашынгтон» Протаса адолеў «Айлендэрс» 4:1. Беларус адзначыўся шайбай у канцоўцы другога перыяду, чым вельмі парадаваў заўзятараў «Кэпіталс».

Форвард закінуў у так званую хвіліну «МакНагетса». Калі гульцы «Кэпіталс» вызначаюцца на апошняй хвіліне любога асноўнага перыяду, заўзятары атрымліваюць у падарунак 6 штук «Чыкен МакНагетс» пры закупе мінімум у 1 долар на наступны дзень у дадатку McDonald's.

Гэта не адзіная акцыя, завязаная на выніковасць каманды. Калі «Вашынгтон» забівае 5 ці больш галоў, фанаты атрымліваюць зніжку ў 50% на піцу Papa Johns, купленую на наступны дзень (сетка нейкі час была прадстаўленая і ў Беларусі, але сышла ў 2022 годзе пасля пачатку вайны ва Украіне).

Аляксей Протас стаў другой зоркай матча. У гэтым сезоне беларус у 12 гульнях набраў 4 (1+3) балы пры паказніку карыснасці «+1», 4 хвілінах штрафу і сярэднім айстайме 10:14.

Іншыя пасты блога

Усе пасты