Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Трэнер «Віцебска» падзякаваў каналу, які забаронена трансляваць у Беларусі. З яго дапамогай, аказваецца, удалося дагнаць лідара

Трэнер «Віцебска» падзякаваў каналу, які забаронена трансляваць у Беларусі. З яго дапамогай, аказваецца, удалося дагнаць лідара

Нечаканы паварот.

Аўтар — KentYara98
23 лістапада, 16:42
Трэнер «Віцебска» падзякаваў каналу, які забаронена трансляваць у Беларусі. З яго дапамогай, аказваецца, удалося дагнаць лідара

У цэнтральным матчы 27-га тура беларускай Эсктралігі, які адбыўся 22 лістапада, «Віцебск» даволі нечакана адолеў «Шахцёр». Каманда Рамана Юпатава закінула ў браму «гарнякоў» дзве шайбы без адказу і перапыніла дзесяціматчавую пераможную серыю суперніка - на момант сустрэчы аднаасобнага лідара чэмпіяната.

Да таго каманды ўжо тройчы сустракаліся ў сезоне-2023/24, і тройчы мацнейшым быў «Шахцёр», а бліжэй за ўсё да перамогі віцебская каманда была ў 4-м туры, дзе ў выніку саступіла ў серыі булітаў. Саступілі «мядзведзі» на сваёй пляцоўцы і 20 лістапада. Тая сустрэча завяршылася з лікам 1:3 на карысць гасцей, а галоўны трэнер «Віцебска» Раман Юпатаў пасля адзначаў, што ягонай камандзе для поспеху не хапае ўпэўненасці:

«Усё аб'ектыўна: «Шахцёр» на сённяшні дзень быў мацнейшым і больш упэўненым у сабе. Як толькі мы здымем з сябе кайданы няўпэўненасці, нам стане намнога лягчэй і пойдуць галы».

Відаць, за два дні кайданы няўпэўненасці спалі не толькі з каманды, але і з самога хакейнага спецыяліста. Пасля матча, адказваючы на пытанне журналіста наконт таго, ці не хацелася яму падчас гульні сарваць мікрафон, які перад гульнёй павесілі на абодвух галоўных трэнераў, спецыяліст падзякаваў у адказ:

«Дзякуй, што правялі з намі дзень. «Беларусь 5», «Беларусь 1», «ЯСНАе TV», Euronews – усе сёння былі з намі, усе верылі ў нас. Дзякуючы іхнай веры мы сёння і перамаглі».

Незвычайнага ў гэтай сітуацыі тое, што ў лагічны ланцужок Юпатава разам з тэлеканаламі, якія абслугоўваюць інтарэсы беларускага рэжыма, патрапіў і Euronews. Гэта еўрапейскі кругласутачны тэлеканал са штаб-кватэрай у Ліёне. У 2020 годзе ён актыўна асвятляў не поспехі хакейнага «Віцебска», а паслявыбарныя падзеі ў Беларусі. У выніку гэтага так званае міністэрства спорта 12 красавіка 2021 года забараніла трансляванне Euronews на тэрыторыі Беларусі.

Гэта было часткай кампаніі па барацьбе з незалежнымі медыямі. Крыху больш чым праз месяц пасля закрыцця Euronews лукашысты разграмілі найбуйнейшы партал краіны TUT.by і іншыя недзяржаўныя рэдакцыі («БелаПАН», «Наша Ніва» і іншыя).

У апублікаванай на сайце і сацыяльных сетках клуба расшыфроўцы каментара згадку пра непажаданы канал прадбачліва прыбралі:

Перамога над «Шахцёрам» дазволіла «Віцебску» зраўняцца з супернікам па набраных пунктах (46), але па розніцы закінутых шайб салігорцы застаюцца на чале табліцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты