Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Арбітр перадухіліў трагедыю. Магчыма, выратаваў жыццё партнёру Ягора Шаранговіча

Арбітр перадухіліў трагедыю. Магчыма, выратаваў жыццё партнёру Ягора Шаранговіча

Хуткая рэакцыя.

Аўтар — KentYara98
24 лістапада, 19:24
Арбітр перадухіліў трагедыю. Магчыма, выратаваў жыццё партнёру Ягора Шаранговіча

23 лістапада адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ паміж «Нэшвіл Прэдатарз» і «Калгары Флэймз», дзе мацнейшымі апынуліся гаспадары пляцоўкі - 4:2.

Але гэтая гульня толькі цудам не стала трагедыяй. У канцы першага перыяду абаронца «Калгары» Дэніс Гілберт і нападаючы «Нэшвіла» Майкл МакКэран учынілі бойку, падчас якой першы страціў шлем.

У нейкі момант «бітва» зайшла ў тупік, і МакКэран не прыдумаў нічога лепшага, чым паваліць суперніка на лёд, наваліўшыся на яго ўсёй масай свайго цела.

Гілберт ужо ляцеў патыліцай уніз, але ў апошні момант лінейны арбітр паспеў падставіць руку, абараніўшы, такім чынам, галаву гульца і, прадухіліўшы магчымую трагедыю.

Заўзятары прыйшлі ў захапленне ад рэакцыі арбітра:

«Не ведаю, як ішлі справы з судзействам, але суддзя заслугоўвае пахвалы за тое, што ўлез туды і спрабаваў злавіць галаву Гілберта!»

«Добры ўлоў на шляху ўніз, рэф».

«Добра, што суддзя абараніў яго галаву ў апошнюю секунду».

Беларус Ягор Шаранговіч правёў на лёдзе ў гэтай гульні 17:14 (20 змен), выканаў 2 кідкі ў створ, 1 – міма, здзейсніў 1 перахоп і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

У 19 матчах са старту сезона на рахунку Ягора 7 (4+3) ачкоў пры 6 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-6».

Іншыя пасты блога

Усе пасты