Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Тэматычныя матчы» белхакея – тое яшчэ вiдовiшча: вяртанне ў СССР, «аграiнтуiцыя» на бульбу, надзiманне вусоў

«Тэматычныя матчы» белхакея – тое яшчэ вiдовiшча: вяртанне ў СССР, «аграiнтуiцыя» на бульбу, надзiманне вусоў

Не забылiся i на рэжымнае «ведамства».

Аўтар — KentYara98
2 снежня, 08:00
«Тэматычныя матчы» белхакея – тое яшчэ вiдовiшча: вяртанне ў СССР, «аграiнтуiцыя» на бульбу, надзiманне вусоў

Вы можаце не ведаць, а ў белхакеi праводзяць не проста матчы, а тэматычныя матчы. Асабліва любяць такiя ў мінскiм «Дынама». У клуба ўжо быў i «Авіяматч», дзе гульцоў перад выхадам на лёд сустракалі супрацоўнікі «Белавія», а ў конкурсе трэба было правезцi каляску з аэрапорта па лёдзе на хуткасць.

Адну з гульняў прысвяцiлi рэжымнаму «МНС» – хакеiсты даязджалі на арэну на асаблiвым транспарце, а на матчы граў аркестр «ведамства».

Але, бадай, самым арыгiнальным быў «Аграматч», на якім заўзятарам прапаноўвалі пляценне з саломкі і конкурс «Аграiнтуiцыя», дзе трэба было пасля простага ўзяцця ў рукi назваць вагу мяшка з бульбай.

Але ж i гэта не ўсё – на адным з матчаў «Дынама» прапаноўвала заўзятарам мерыцца вусамi, прычым не толькi рэальнымi. На прызы прэтэндавалi i тыя, хто хутчэй надзьме штучныя вусы.

За тэматыку ўзяліся і ў салігорскім «Шахцёры» – праўда, не прыдумалi нiчога лепш за «Назад у СССР». На матчы супраць «Магілёва» заўзятарам прапаноўвалi фота з людзьмi, пераапранутымі ў герояў савецкіх фільмаў.

А групу падтрымкі пераапранулі ў савецкую школьную форму.

Тэматычны аквагрым наносiлi i дзецям – тая яшчэ бязглуздзiца.

«Магілёў» заяўляў, што тэматыка хатняй серыі супраць «Хіміка» – «Найлепшыя заўзятары». Праўда, ў днi матчаў фанатам чамусьцi прапаноўвалі паўдзельнічаць у чэмпіянаце па хакейнай рыбалцы.

Хоць у клуба быў і больш цiкавы досвед правядзення матча на тэму «Дзень самакіравання», калі ўсім «рулілі» юныя заўзятары каманды.

Іншыя пасты блога

Усе пасты