Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Паглядзіце, як хакеісты «Магілёва» вызначалі, хто лепш катаецца на каньках

Паглядзіце, як хакеісты «Магілёва» вызначалі, хто лепш катаецца на каньках

Цікавы спосаб.

8 снежня, 21:52
Паглядзіце, як хакеісты «Магілёва» вызначалі, хто лепш катаецца на каньках

Справы ў Магілёва ў Экстралігі нянадта. Каманда правяла 32 матчы, у якіх здолела здабыць толькі 10 перамог. Як вынік: «Львы» дзеляць з «Лідай» два апошнія месцы ў чэмпіянаце.

Сітуацыю магла выправіць гульня з «Дынама-Маладзечна», якая адбылася 8 снежня. Перад пачаткам паядынку адставанне «Магілёва» было ўсяго 3 ачкі, таму перамога магла падняць «Львоў» са дна і наблізіць да зоны плэй-оф. Аднак гэтага не здарылася: «Дынама-Маладзечна» выйграла матч – 3:1.

Нягледзячы на слабыя спартыўныя вынікі, магіляўчане працягваюць быць актыўнымі ў сацыяльных сетках. За дзень да паядынку «Львы» правялі пацешны чэлендж: гульцы высветлілі, хто лепш за ўсіх катаецца на каньках. Задача была затармазіць як мага бліжэй да кубачка з вадой і не перакуліць яго. Што з гэтага выйшла, гледзіце самі:

Іншыя пасты блога

Усе пасты