Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Экс-гулец НХЛ пыліць у Экстралізе. Цягне каманду наверх, удзельнічае ў клубных пранках, а зусім нядаўна стаў бацькам

Экс-гулец НХЛ пыліць у Экстралізе. Цягне каманду наверх, удзельнічае ў клубных пранках, а зусім нядаўна стаў бацькам

Сяргей Касціцын яшчэ здольны здзіўляць.

Аўтар — KentYara98
10 снежня, 19:55
Экс-гулец НХЛ пыліць у Экстралізе. Цягне каманду наверх, удзельнічае ў клубных пранках, а зусім нядаўна стаў бацькам

Жлобінскі «Металург» боўтаецца ў сярэдзіне турнірнай табліцы Экстралігі. Каманда правяла 33 матчы, у якіх здолела атрымаць 16 перамог. З такім вынікам «Металург» займае 7-ы радок турнірнай табліцы, адстаючы ад «Хіміка», які ідзе на 6-м месцы, на 2 ачкі. Праўда, наперадзе ў Жлобіна выязная серыя супраць аднаго з лідараў чэмпіянату салігорскага «Шахцёра».

35-гадовы экс-гулец НХЛ Сяргей Касціцын – адзін з тых, хто спрабуе дапамагчы камандзе падняцца вышэй. Яго старэйшы брат Андрэй афіцыйна завяршыў сваю гэтым летам, перайшоўшы на пасаду намесніка начальніка спартыўнага аддзела мінскага «Дынама», але Касціцын-малодшы, пакуль, здаецца, не гатовы скончыць з хакеем.

Для экс-гульца НХЛ гэта ўжо другі сезон у жлобінскай камандзе. У рэгулярным чэмпіянаце мінулага сезона ён набіраў 27 (8+9) ачкоў у 42 матчах і дадаў да іх 6(1+5) – у плэй-оф.

У гэтым лічбы Касціцына-малодшага не горшыя. Нападаючы правёў 30 матчы, у якіх ужо набраў 23 (6+17 ачкоў) - гэта другі паказчык у камандзе.

Вось з такой шайбай у вароты маладзечанскага «Дынама» гулец патрапіў у дзясятку лепшых галоў тыдня.

У матчы супраць «Ліды» ветэран адзначыўся асістэнцкім дублем, стаўшы лепшым гульцом матчу.

Ужо пасля гульні Касціцын расказаў камандзе, што ў гэты дзень яго жонка Валерыя нарадзіла гульцу дачку Стэфанію.

Не адмаўляецца Касціцын і ад удзелу ў іншых клубных актыўнасцях. Напрыклад, падтрымаў клубны пранк з запрашэннем на працу ў «Металург» трохразовага чэмпіёна НХЛ Філа Кесела. Беларускі нападаючы нават запісаў відэа з запрашэннем.

Здаецца, што гулец па-сапраўднаму атрымлівае задавальненне ад таго, што з ім зараз адбываецца.

Іншыя пасты блога

Усе пасты