Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Брамнік жлобінскага «Металурга» зрабіў неверагодны сэйв. Шыкоўная рэакцыя Сяргея Бальшакова

Брамнік жлобінскага «Металурга» зрабіў неверагодны сэйв. Шыкоўная рэакцыя Сяргея Бальшакова

Відэа.

Аўтар — KentYara98
23 снежня, 20:46
Брамнік жлобінскага «Металурга» зрабіў неверагодны сэйв. Шыкоўная рэакцыя Сяргея Бальшакова

23 снежня ў Жлобіне стартаваў турнір «Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы» з удзелам «Нёмана» і «Металургу». Фармат турніру дазваляў беларускім камандам узмацніцца адразу 5 гульцамі з іншых каманд Экстралігі. Да жлобінскай каманды далучыліся самы дзейсны гулец абароны чэмпіянату Павел Воранаў і дзейны ўладальнік Кубка Дружбы Герман Несцераў з Гомеля. «Віцебск» падзяліўся абаронцам Андрэем Герашчанкам і нападаючым Іллём Камбовічам.

«Нёман» таксама скарыстаўся опцыяй узмацнення і «арандаваў» у «Шахцёра» свайго экс-гульца Вячаслава Андрушчанку. З «Віцебску» не падмогу былі выпісаны нападаючыя Яўген Саламонаў і Мікіта Ядраец.

Але нават такое ўзмацненне не дапамагло беларускім камандам абгуляць супернікаў з расейскага Д2.

У першым паўфінале гродзенскі «Нёман» уступіў васкрасенскаму «Хіміку» (1:4), а ў другім – краснаярскі «Сокал» не пакінуў шанцаў мясцоваму «Металургу» 4:2.

Паражэнне гаспадароў магло быць яшчэ больш балючым, аднак выратаваў каманду брамнік Сяргей Бальшакоў. У трэцім перыядзе пры ліку 2:2, калі яго каманда знаходзілася ў меншасці, галкіпер прадэманстраваў шыкоўную рэакцыю і здзейсніў фантастычны сэйв.

Заўтра аматараў хакея чакаюць фінальная сустрэча з расійскімі ўдзельнікамі, і матч за трэцяе месца, у якім сыдуцца «Нёман» і «Металург».

Іншыя пасты блога

Усе пасты