Joma абвясціла аб супрацоўніцтве з «Зенітам». Украінцы патрабуюць тлумачэнняў – у форме гэтага ж вытворцы гуляе іх зборная. Але гэта яны яшчэ не бачылі белклубы
«Карпаты» ужо скасавалі пагадненне з іспанскай кампаніяй.
Расійскі «Зеніт» прэзентаваў новую форму, вытворцам якой з'яўляецца іспанская Joma. Кампанія таксама працуе са зборнай Украіны. Аб працы Joma на расійскім рынку было вядома і раней. У прыватнасці, паведамлялася аб кантракце з ЦСКА і «Ахматам», клубам Рамзана Кадырава.
Адразу пасля таго, як «Зеніт» абвясціў аб супрацоўніцтве з Joma, львоўскія «Карпаты» спынілі кантракт з кампаніяй і заключылі пагадненне з Nike.
Прычынай такога рашэння стала адсутнасць выразнай пазіцыі кампаніі Joma па спыненні працы на расійскім рынку. Нядаўняя прэзентацыя новай формы ад Joma адной з каманд з краіны-тэрарыста ў чарговы раз пацвердзіла правільнасць рашэння менеджменту клуба «Карпаты», – гаворыцца ў паведамленні львоўскага клуба.
Яшчэ ў ліпені 2022 года на фоне чутак пра супрацу кампаніі на рынку агрэсара Tribuna.com звярнулася да УАФ з афіцыйным запытам аб супрацоўніцтве Joma з расійскімі камандамі.
Тады адказ быў такім: «галоўны офіс кампаніі Joma спыніў усе спонсарскія кантракты з расійскімі і беларускімі спартыўнымі камандамі ў сувязі з пачаткам поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны».
Зборная Украіны працягвала супрацоўнічаць з Joma нават пасля таго, калі інфармацыя аб угодзе кампаніі з ЦСКА і «Ахматам» афіцыйна пацвердзілася.
З публічнай заявай ужо выступіў афіцыйны дыстрыб'ютар прадукцыі іспанскай кампаніі ва Украіне - ТАА «Спорт Сэрвіс», уладальнікам якога, па дадзеных сэрвісу YouControl, зʼяўляецца член выканкама УАФ і прэзідэнт Асацыяцыі футзала Украіны Сяргей Владыко:
«Паважаныя заўзятары! Мы не менш вас здзіўлены і абураныя навіной пра тое, што Joma становіцца тэхнічным спонсарам аднаго з расійскіх клубаў. Наша кампанія зʼяўляецца на 100% украінскай, дзе працуюць сапраўдныя патрыёты Украіны.
З першых дзён вайны мы падтрымліваем нашы ўзброеныя сілы, закупляючы і перадаючы на фронт усё неабходнае для нашай перамогі! Некаторыя нашы супрацоўнікі цяпер знаходзяцца ў шэрагах ВСУ.
Мы не маем падвойнага погляду на гэтую сітуацыю і наша пазіцыя адназначная! Спонсарства расійскага спорту – гэта безадказныя дзеянні, якія мы не можам падтрымліваць! Але мы павінны дачакацца афіцыйнай інфармацыі.
Цяпер мы звярнуліся ў цэнтральны офіс кампаніі Joma Sport па тлумачэнні і афіцыйны каментар з нагоды гэтай сітуацыі», – пазначана ў рэлізе, апублікаваным на старонцы дыстрыбутара ў Instagram.
Пасля з гэтай нагоды выказалася і УАФ:
«Сёння стала вядома пра прэзентацыю расейскім клубам »Зеніт« новай формы брэнда, які з'яўляецца тэхнічным спонсарам нацыянальнай зборнай Украіны. У сувязі з гэтым »УАФ маркетынг« накіраваў у галаўны офіс Joma запыт з просьбай даць тлумачэнні па гэтай сітуацыі. У прыватнасці, ці мае цэнтральны офіс Joma стаўленне да прэзентацыі і ў цэлым да распрацоўкі дызайну формы ФК «Зеніт», і як так здарылася, што на прэзентаванай форме расійскай каманды красуецца лагатып Joma?
«УАФ маркетынг» спадзяецца атрымаць выразны адказ на гэтае пытанне ў бліжэйшы час.
І хаця Joma заяўляе, што не працуе з беларускімі камандамі, яны ўсё адно гуляюць у форме іспанскага вытворцы.
«Дынама-БГУФК» 2 лютага на матчы з расійскай камандай «УОР 5 Майстар-Сатурн» (9:0):
«Іслач» гуляла з «Маладзечна» (3:0) 1 сакавіка.
«Гомель» прайграў «Шахцёру" у першым афіцыйным матчы сезона - Суперкубку Беларусі (0:1)
Мозырская «Славія» па сённяшні дзень падпісвае навічкоў у іспанскіх брэндзе:
«Белшына» і «Паперпрам» адразу ўдвох згулялі ў Joma 25 лютага:
Магілёўскі «Дняпро» прайграў таварняк БАТЭ (1:3) 25 лютага ў Joma:
Пінская «Хваля» таксама не думае нічога мяняць. 25 лютага - усе гульцы ў Joma.
Вось вам і санкцыі...