Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Нікалаеску прыгожа адкрыў лік забітым мячам у Нідэрландах – каманда набрала тры пункты і трапіла ў кампанію лідараў
Відэа

Нікалаеску прыгожа адкрыў лік забітым мячам у Нідэрландах – каманда набрала тры пункты і трапіла ў кампанію лідараў

Пацярпеў «Валвейк».

Аўтар — Alex Zagorski
13 жніўня, 17:51
Нікалаеску прыгожа адкрыў лік забітым мячам у Нідэрландах – каманда набрала тры пункты і трапіла ў кампанію лідараў

Форвард з Малдовы Іон Нікалаеску ў Беларусі выступаў з 2018 па 2020 год – у «Шахцёры» не атрымалася ад слова зусім (0 галоў у 13 матчах), а вось арэнда ў «Віцебску», дзе адзначыўся 9 галамі ў 18 сустрэчах, прынесла спачатку кантракт са славацкім ДАК, а потым з ізраільскімі «Макабі» Пэтах-Тыква і «Бейтарам». У апошнім малдаванін выдаў самы рэзультатыўны сезон у плане статыстыкі (15 мячоў у 27 матчах) і перамог у Кубку Ізраіля – у сукупнасці з паспяховым выступам у нацыянальнай зборнай гэта дало трохгадовае пагадненне з нідэрландскім «Херэнвенам».

У Эрэдывізі адразу ж пайшло: учора ў першым туры чэмпіянату супраць «Валвейка» Нікалаеску вызначыўся дэбютным голам за новы клуб, а атрымаўся ён вельмі прыгожы.

«Херэнвен» цяпер займае трэці радок у табліцы, наперадзе «Аякс» і АЗ.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты