Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Асіст Эбонга ў плэй-оф Лігі канферэнцый дапамог «Астане» адужаць адзіную каманду, якую здолеў перамагчы БАТЭ ў гэтым сезоне еўракубка
Відэа

Асіст Эбонга ў плэй-оф Лігі канферэнцый дапамог «Астане» адужаць адзіную каманду, якую здолеў перамагчы БАТЭ ў гэтым сезоне еўракубка

«Табол» Забеліна і «Жальгірыс» Кендыша свае матчы прайгралі.

Аўтар — Alex Zagorski
25 жніўня, 05:35
Асіст Эбонга ў плэй-оф Лігі канферэнцый дапамог «Астане» адужаць адзіную каманду, якую здолеў перамагчы БАТЭ ў гэтым сезоне еўракубка

24 жніўня прайшлі першыя матчы плэй-оф Лігі канферэнцый. «Астана» на хатнім стадыёне з Максам Эбонгам у складзе мінімальна перамагла албанскі «Партызані» – 1:0. Асістам на пераможны гол адзначыўся менавіта беларускі паўабаронца – для яго гэта першае галявое дзеянне за 20 матчаў у сезоне:

Напярэдадні Эбонг правёў соты матч у складзе «Астаны», за што атрымаў адмысловую майку.

Нагадаем, «Партызані» сустракаўся з БАТЭ ў 1-м раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Албанцы – адзіны супернік, якога здолелі абгуляць барысаўцы ў бягучай еўракубкавай кампаніі (1:1, 2:0).

Пасля вылету з ЛЧ «Партызані» прайшлі ў адборы Лігі канферэнцый андорскі «Атлетык Эскальдэс» (1:0, 4:1) і латвійскую «Валміеру» (2:1, 1:0).

Учора на той жа стадыі ЛК сваю сустрэчу супраць чэшскай «Вікторыі» праводзіў «Табол» Паўла Забеліна – казахстанцы саступілі 1:2. Беларус выйшаў на поле на 90-й хвіліне.

Таксама свой матч правёў «Жальгірыс» Юрыя Кендыша – літоўскі клуб, гуляючы ў меншасці ад 62-й хвіліны, буйна саступіў венгерскаму «Ферэнцварашу» 0:4. Беларус выйшаў у стартавым складзе, адгуляў усе 90 хвілін і атрымаў найлепшую ў сваёй камандзе адзнаку ад Flashscore – 6,9.

Усе гульні ў адказ пройдуць 31 жніўня.

Іншыя пасты блога

Усе пасты