Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Сон не стаў браць у рукі iPhone фанаткі – такая вось прынцыповасць, якая вельмі проста тлумачыцца
Відэа

Сон не стаў браць у рукі iPhone фанаткі – такая вось прынцыповасць, якая вельмі проста тлумачыцца

Раналдыньё ў свой час страціў мільёны.

Аўтар — Alex Zagorski
14 верасня, 14:42
Сон не стаў браць у рукі iPhone фанаткі – такая вось прынцыповасць, якая вельмі проста тлумачыцца

Зорка «Тотэнхэма» Сон Хын Мін падчас паўзы на міжнародныя матчы паехаў на радзіму ў Паўднёвую Карэю, дзе далучыўся да складу нацыянальнай зборнай, якая правяла таварыскія матчы з Уэльсам (0:0) і Саудаўскай Аравіяй (1:0). Таксама Сон паспеў правесці сустрэчу з заўзятарамі, дзе здарыўся даволі цікавы эпізод: калі адна з фанатак падышла зрабіць сэлфі, карэец адмовіўся браць у рукі яе iPhone.

Футбаліст «Тотэхэма» растлумачыў дзяўчыне, што згодна з рэкламным кантрактам з Samsung яму забаронена трымаць на публіцы тэлефоны іншых брэндаў. Без сэлфі яна не засталася, проста даваялося рабіць здымак самой. А вось тэлефон іншай дзяўчыны Сон узяў – у яе быў Samsung:

Распавядаючы гісторыю, якая сталася з Сонам, украінская рэдакцыя Tribuna.com прыгадала, як у 2012 годзе іншая зорка, бразілец Раналдыньё, які выступаў за «Атлетыка» Мінейра, пазбавіўся шматмільённага кантракту з Coca-Cola. Кампанія скасавала пагадненне з футбалістам пасля адной з пасляматчавых канферэнцый праз банку Pepsi, якая знаходзілася ў кадры з Раналдыньё. Гулец пазбавіўся вялікай сумы – кантракт з Coca-Cola дзейнічаў яшчэ два гады, пры гэтым штогод бразілец атрымліваў 737 тыс. долараў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты