Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/🔥 Фанаткі «Крумкачоў» зладзілі гарачую фотасесію ў падтрымку гульцоў. Як думаеце, тыя натхняцца?
Фота

🔥 Фанаткі «Крумкачоў» зладзілі гарачую фотасесію ў падтрымку гульцоў. Як думаеце, тыя натхняцца?

Абяцаюць зрабіць працяг пры адной умове.

Аўтар — Alex Zagorski
15 верасня, 13:16
🔥 Фанаткі «Крумкачоў» зладзілі гарачую фотасесію ў падтрымку гульцоў. Як думаеце, тыя натхняцца?

Барацьба за плэй-оф другой лігі ў Мінскім дывізіёне выйшла на фінішную прамую. За два туры да канца чэмпіянату адразу чатыры каманды прэтэндуюць на два месцы ў накаўт-раундзе: «Трактар» (32 пункты), «Юні» (29), «Крумкачы» (29), «Тарпеда» (25).

Пакуль што «Крумкачы», якія ў мінулым годзе дайшлі да фіналу Д3 (саступілі ў дадатковы час «Ніве» з Доўбізна 2:5), займаюць трэці радок. Дзеля таго, каб падбадзёрыць і натхніць сваю каманду ў вырашальных матчах з «Энергетыкам-БДАТУ» і «Юні», фанаткі і валанцёркі зладзілі даволі незвычайны для Беларусі перфоманс. Дзяўчыны пазіравалі на адным з закінутых стадыёнаў Мінску з плакатамі на беларускай мове, на некаторых здымках, здаецца, без адзення:

Вось як заўзятаркі пракаментавалі фотасесію:

– Мы заўсёды шукаем прыгожыя спосабы падтрымаць каманду. Нам нішто не замінае і на сектары крычаць, і дапамагаць клубу ў матч-дэй, і проста быць побач. Засталіся вельмі адказныя гульні, кожная з іх. Трошкі натхнення для пераможцаў заўсёды добрая ідэя, – прыводзіць словы дзяўчын Instagram-акаўнт krumka_people.

Здаецца, фотасет выклікаў бурную рэакцыю, у сторызах ці то жартам, ці не прасілі не скідваць нюдсы ў direct. Замест гэтага прапанавалі альтэрнатыву – рабіць данаты ў адмысловы Telegram-бот «Крумкачоў», а калі набярэцца «прыемная сума», паабяцалі зрабіць новы пост з фотаграфіямі, якія не ўвайшлі ў першую карусель.

Самая гарачая падтрымка ў Беларусі для народнай каманды.

Іншыя пасты блога

Усе пасты