Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Хадаркевіч дзякаваў маладому за выходны, якога магло і не быць. У «Смаргоні» абураюцца – убачылі памылку суддзі за некалькі хвілін да гэтага
Відэа

Хадаркевіч дзякаваў маладому за выходны, якога магло і не быць. У «Смаргоні» абураюцца – убачылі памылку суддзі за некалькі хвілін да гэтага

Чырвоная і штрафны? Ці не?

Аўтар — Alex Zagorski
18 верасня, 19:14
Хадаркевіч дзякаваў маладому за выходны, якога магло і не быць. У «Смаргоні» абураюцца – убачылі памылку суддзі за некалькі хвілін да гэтага

17 верасня БАТЭ на апошніх секундах перамог «Смаргонь» (2:1) дзякуючы голу 23-гадовага форварда Іллі Васілевіча. Барысаўчане з 28 пунткамі працягваюць займаць шосты радок у табліцы вышэйшай лігі, але варта адзначыць, што ў падапечных Кірыла Альшэўскага ёсць тры матчы ў запасе: калі ва ўсіх перамагчы, можна абагнаць трэцяе «Тарпеда-БелАЗ» (у іх 32 балы).

Пацешны момант пасля матчу паказала прэс-служба барысаўчан – абаронца Руслан Хадаркевіч ці ў жарт, ці ў сур'ёз радаваўся не важным тром пунктам, а выходнаму, які прынёс гол Васілевіча:

– Ванька, дзякуй за выходны! – крычыць маладому форварду Хадаркевіч.

Нагадаем, што Хадаркевіч далучыўся да БАТЭ напачатку ліпеня бягучага года, перад стартам еўракубкавых кваліфікацый. Дагэтуль абаронца значыўся ў складзе мінскага «Дынама», за які ў афіцыйных матчах не гуляў з 8 кастрычніка 2022 года. У Барысаве на рахунку Хадаркевіча дзесяць гульняў: восем у еўракубках і дзве ў вышэйшай лізе.

Але галоўнае нават не гэта: на 88-й хвіліне гулец «Смаргоні» Уладзіслаў Кабачэўскі выбягаў фактычна адзін на адзін з Андрэем Кудраўцом, але пасля кантакта з Шэрыфам Жымо апынуўся на газоне. Пенальці тут і не пахне – у найлепшым выпадку гаспадары маглі атрымаць небяспечны штрафны і магчымаць гуляць убольшасці. Аднак галоўны арбітр Амін Кургхелі нічога крымінальнага ў эпізодзе не ўбачыў і працягнуў гульню.

Рашэннем суддзі абуріліся ў кіраўніцтве «Смаргоні». Дырэктар клуба Павел Люцько выказаў упэўненасць, што дзеянням Кург'елі дадуць справядліваю адзнаку ў АБФФ.

Таксама ў новым выпуску на сваім YouTube-канале эпізод пракаментаваў і Мікалай Хадасевіч:

– У тым моманце перад пабедным голам, калі «Смаргонь» выбягала ў атаку, было парушэнне правіл? Мне здаецца, што ўсё ж такі было, – сказаў Хадасевіч.

Такім чынам, апыніся БАТЭ ўменшасці, гола Васілевіча ды выходнага ў Руслана Хадаркевіча магло і не быць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты